Ян Караль Белазор
Выгляд
Герб «Вянява» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1596 |
Памёр | 10 лютага 1631 |
Род | Белазоры |
Бацькі | Станіслаў Белазор Дарота з Войнаў |
Дзейнасьць | пастар |
Ян Караль Белазор (1596 — 10 лютага 1631) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Рэфэрэндар духоўны вялікі літоўскі (з 1630).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Станіслава, упіцкага падкаморага, і Дароты з Войнаў. Меў братоў Габрыэля і Крыштапа.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, Нямеччыне i Італіі. Займаў пасады кусташа віленскага, каралеўскага сакратара; да 1630 быў рэгентам меншай канцылярыі ВКЛ[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4