Рыбакі (Івейскі раён)
| Рыбакі лац. Rybaki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Суботніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°06′23″ пн. ш. 25°45′32″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 10 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231341 |
| СААТА | 4229843141 |
| Нумарны знак | 4 |
| Рыбакі на мапе Беларусі ± Рыбакі | |
Рыбакі[1] — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя фальварак Рыбакі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1762 г. адносіўся да Суботніцкай парафіі.
У XIX — пачатку XX ст. вёска ў Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ, у складзе маёнтку Жамыслаўль, уласнасьць Умястоўскіх. Паводле перапісу 1897 г., 25 двароў, 169 жыхароў. У 1905 г. 173 жыхары, 225 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 28 двароў, 140 жыхароў.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 31 двор.
3 12.10.1940 г. вёска (52 двары, 124 жыхары) у Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну. У 1950 г. арганізаваны калгас «Герой працы». У 1960 г. у саўгасе «Жамыслаўль», з 1964 г. у саўгасе «Суботнікі». У 1970 г. 85 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Суботнікі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 55 чалавек[2]
- 1999 год — 22 чалавекі, 12 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.