Перайсьці да зьместу

МЛ Віцебск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рагачоў-МК (футбольны клюб)»)
Макслайн
Заснаваны 2021
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён Цэнтральны спарткомплекс
Умяшчальнасьць: 8144
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024 2 месца (падвышэньне)

«Макслайн» — беларускі футбольны клюб зь Віцебску. Клюб гістарычна павязаны з рагачоўскім «Дняпром» і першы час таксама базаваўся ў Рагачове, аднак у 2023 годзе пераехаў на поўнач краіны.

Гісторыя клюбу цесна павязаная з рагачоўскім «Дняпром» і Андрэем Іваненкам, які доўгі час працаваў з рагачоўцамі. У пачатку 2021 году клюб перайшоў у прыватнае валоданьне Іваненкі, які запрасіў спонсараў і зьмяніў назву на «Макслайн» паводле назвы асноўнага спонсару каманды. Яшчэ больш узмацніўшы склад, рагачоўскі клюб у сэзоне 2021 году ўпэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсьці ў першую лігу.

У сэзоне 2022 году «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнэрам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў траўні ён пакінуў клюб, і ягонае месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клюб добра пачаў сэзон, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнэрам быў прызначаны дасьведчаны Юры Пунтус. Пад ягоным кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у найвышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забясьпечыла чацьвертае месца і стыкавыя матчы за месца ў найвышэйшай лізе супраць койданаўскага «Арсеналу», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.

Аднак, 28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ клюбу было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб зьяўляецца сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[2]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[3]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[4].

У студзені 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў клюбу было пастаноўлена, што «Макслайн» у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[5], якім стаў Віцебск. Каманда пасьпела добра ўзмацніцца перад пачаткам сэзону. Галоўным трэнэрам быў прызначаны Глеб Кулебін, аднак ужо ў траўні 2023 году пасьля шэрагу няўдачаў ён быў звольнены, і неўзабаве «Макслайн» зноў ачоліў Юры Пунтус. У ліпені 2023 году «Макслайн» пакінуў Андрэй Іваненка[6]. Клюб яшчэ спрабаваў змагацца за месца ў Найвышэйшай лізе, але ня здолеў вытрымаць канкурэнцыі з боку магілёўскага «Дняпра» і «Віцебску», у выніку скончыў сэзон на 5-м месцы пры 17 удзельніках.

Актуальны на 24 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Беларусі Бр Павал Паўлючэнка 1998
2 Сьцяг Беларусі ПА Аляксей Наско 1996
3 Сьцяг Беларусі Аб Мікіта Баранок (ар. Акрон) 2004
4 Сьцяг Нігерыі ПА Абдулагі Одэ Edit this on Wikidata (ар. Арыс) 2002
5 Сьцяг Беларусі Аб Артур Чудук Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Расеі ПА Цімур Пухаў Edit this on Wikidata 1998
8 Сьцяг Беларусі ПА Сяргей Русак 1993
9 Сьцяг Беларусі Нап Глеб Жэрдзеў 2000
10 Сьцяг Беларусі Нап Алег Нікіфарэнка 2001
11 Сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Лявіцкі 1997
13 Сьцяг Беларусі Аб Аляксей Залескі 1994
14 Сьцяг Беларусі ПА Руслан Лісаковіч 2002
17 Сьцяг Беларусі ПА Данііл Галята 2007
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Жук 1994
20 Сьцяг Беларусі Аб Захар Воўкаў 1997
21 Сьцяг Расеі Нап Мікіта Глушкоў Edit this on Wikidata 1994
22 Сьцяг Расеі Нап Абу-Саід Эльдарушаў Edit this on Wikidata (ар. Балтыка) 2001
23 Сьцяг Беларусі Аб Сяргей Балановіч (капітан) 1987
27 Сьцяг Сэрбіі ПА Аляксандар Месаравіч Edit this on Wikidata 1998
30 Сьцяг Беларусі Бр Павал Шчарбачэня Edit this on Wikidata 1996
66 Сьцяг Беларусі Аб Сяргей Карповіч 1994
70 Сьцяг Бразыліі Нап Рафаэл Жуніньню Edit this on Wikidata 2006
77 Сьцяг Беларусі ПА Альфрэд Мазурыч Edit this on Wikidata (ар. Нёман) 2003
88 Сьцяг Беларусі Аб Ягор Бажко Edit this on Wikidata 2006
90 Сьцяг Беларусі Нап Дзьмітры Анцілеўскі 1997
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2021 Другая — Гомельскі 1 14 12 1 1 62–11 37 1/32
Другая — плэй-оф 2 7 4 1 2 18–10
2022 Першая 4 24 12 5 7 45–34 41 1/16
2023 Першая 5 32 19 4 9 84–52 61 1/16
2024 Першая 1 34 23 4 7 75–27 73 1/2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]