Мікалай Іваноў
| Мікалай Іваноў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 студзеня 2000[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 189 см[3] | |
| Вага | 82 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лякаматыў Ташкент[d] | |
| Нумар | 14 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2022 | Дынама Менск | 2 (0) |
| 2020 | → Гомель | 23 (3) |
| 2021 | → Іслач | 2 (0) |
| 2021 | → Нафтан | 18 (2) |
| 2022 | → Менск | 15 (0) |
| 2023 | МЛ Віцебск | 29 (8) |
| 2024 | Машук-КМВ[d] | 18 (1) |
| 2024 | МЛ Віцебск | 18 (1) |
| 2025 | Славія Мазыр | 29 (4) |
| 2026— | Лякаматыў Ташкент[d] | 2 (0) |
| Зборныя | ||
| 2018 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мікалай Іваноў (нар. 2 студзеня 2000 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца ўзбэцкага клюбу «Лякаматыў».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец менскага РЦАП-БДУ. З 2017 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». У гэтым жа годзе дэбютаваў і за асноўную каманду, 9 ліпеня выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць «Чысьці» (4:0). У 2018 годзе трывала замацаваўся ў дублі, працягваў часам прыцягвацца да асновы. Да cэзону 2019 году ўжо рыхтаваўся з асноўным складам, з траўня зноў пачаў гуляць за дубль. 22 чэрвеня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, калі выйшаў на замену ў другім тайме ў матчы супраць жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ» (0:3). У далейшым працягваў выстапаць у дублюючым складзе, зрэдку прыцягваўся да першай каманды.
У студзені 2020 году быў аддадзены ў арэнду «Гомлю»[4]. Хутка замацаваўся ў пачатковым складзе каманды і дапамог ёй вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У сьнежні 2020 году вярнуўся ў «Дынама»[5]. У пачатку 2021 году трэнаваўся поруч з рэзэрвовай камандай дынамаўцаў, а ў сакавіку на правах арэнды далучыўся да «Іслачы»[6]. Зьяўляўся ў складзе «Іслачы» зрэдку і ўжо ў ліпені пакінуў клюб[7]. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан»[8], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.
У студзені 2022 году праходзіў прагляд у магілёўскім «Дняпры»[9], аднак пазьней вярнуўся ў «Дынама» і пачаў трэнавацца з дублем. У сакавіку 2022 году быў арандаваны «Менскам»[10]. Спачатку рэгулярна зьяўляўся на полі, выходзячы на замену, а зь лета пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2022 году па заканчэньні арэнды пакінуў «Менск»[11]. У сакавіку 2023 году стаў гульцом віцебскага «Макслайну»[12]. У лютым 2024 году перайшоў у расейскі «Машук-КМВ» зь Пяцігорску[13]. Улетку 2024 году вярнуўся ў «Макслайн»[14]. У студзені 2025 году футбаліст прыяднаўся да мазырскай «Славіі»[15]. У складзе мазырчукоў быў футбалістам асноўнага складу. Дапамог камандзе здабыць бронзавыя мэдалі айчыннага першынства, а сам трапіў у сымбалічную зборную Найвышэйшай лігі. Па заканчэньні сэзону склаў кантракт з узбэцкім клюбам «Лякаматыў», які вярнуўся ва ўзбэцкую Супэрлігу[16].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2018 году выступаў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Славія»:
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2025
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nikolai Ivanov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- 1 2 https://fcminsk.by/player/nikolaj-ivanov-2/
- ↑ https://fcslavia.by/ru/player/ivanov-1
- ↑ Минское "Динамо" отправило Иванова в аренду в "Гомель" (рас.)
- ↑ Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? (рас.) Архіўная копія ад 2021-05-06 г.
- ↑ "Ислочь" арендовала у минского "Динамо" Николая Иванова (рас.)
- ↑ Николай Иванов вернулся в минское "Динамо" из аренды в "Ислочи" (рас.)
- ↑ Минское "Динамо" вновь отправило Николая Иванова в аренду (рас.)
- ↑ Безголевой мир в первом спарринге (рас.) Афіцыйны сайт магілёўскага «Дняпра»
- ↑ "Минск" арендовал Николая Иванова у земляков из "Динамо" (рас.)
- ↑ Футбол. "Минск" объявил об уходе 16 футболистов. Среди них Хващинский и Шрамченко (рас.) Архіўная копія ад 2022-12-19 г.
- ↑ Николай Иванов, Вашкель и Баширов пополнили ряды "Макслайна". Здесь же Булычев и Кленьё (рас.)
- ↑ Еще один белорусский футболист трудоустроился в клубе российского Д3 (рас.)
- ↑ Николай Иванов вернулся в "Макслайн" (рас.)
- ↑ Николай Иванов подписал контракт со «Славией» (рас.). Белорусский футбол (2025-01-31). Праверана 2025-03-10 г.
- ↑ Экс-хавбек "Славии" перешел в ташкентский "Локомотив" (рас.). Football.by (2026-01-01). Праверана 2026-01-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Макслайн» Віцебск
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Беларускія футбалісты