Сяргей Балановіч
Сяргей Балановіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 жніўня 1987 (33 гады) Пінск, БССР | |
Рост | 171 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Шахцёр Салігорск | |
Нумар | 16 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2007 2008—2014 2014—2018 2018— |
Хваля Пінск Шахцёр Салігорск Амкар Перм Шахцёр Салігорск |
24 (3) 171 (22) 90 (1) 59 (7) |
Зборныя | ||
2012— | Беларусь | 33 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сяргей Балановіч (нар. 29 жніўня 1987 году, Пінск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца салігорскага «Шахцёру» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Выхаванец СДЮШАР-3 гораду Пінску. Футбольную кар’еру пачынаў у родным Пінску, дзе правёў два сэзоны за «Хвалю». У 2008 годзе рушылі запрашэньні ад МТЗ-РІПА й ад салігорскага «Шахцёру», на карысьць якога ён і прыняў рашэньне[1]. У ліпені 2010 году за ўдар абаронцы менскага «Дынама» Арэльена Мантарупа ў твар быў дыскваліфікаваны на тры матчы[2]. У жніўні 2014 году перайшоў у расейскі клюб «Амкар», зь якім падпісаў кантракт на два гады[3]. У ліпені 2018 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[4].
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Беларусі: 2019
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014, 2019
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2010, 2011, 2012, 2013, 2018
- У сьпісе 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі: 2012, 2013, 2014
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2018 | Найвышэйшая ліга | 12 | 3 |
2019 | Найвышэйшая ліга | 24 | 3 | |
2020 | Найвышэйшая ліга | 23 | 1 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сяргей Балановіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце «Шахцёру»(рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)
- S. Balanovich. Soccerway