Леанід Лагун

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Леані́д Дзямі́давіч Лагу́н (3 верасьня 1935, п. Казловічы, Слуцкі раён, Менскай вобласьці, БССР — 25 студзеня 2020 году, Менск) — беларускі ганаровы лётчык Грамадзянскай Авіяцыi — першы беларус, які атрымаў званьне Заслужаны штурман СССР (1984), усяго 2 беларусы яго дасягнулі, штурман першай клясы ГА[1], адзіны сьцяг-штурман і першы галоўны штурман Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі БССР па штурманскай падрыхтоўцы ў БУГА Менск (1973—1986), намесьнік начальніка БУГА грамадзянскай авіяцыі Беларусі па штурманскай падрыхтоўцы ў БССР (пры Глушчанка Д. Г. і Курыла В. М.), Ордэн" Знак Пашаны " атрыманы сумесна з сваім намеснікам - Чарнышуком і.М. і аформленым на яго (1984г), Вэтэран працы (1984).

Леанід Лагун
па-беларуску: Леанід Дзямідавіч Лагун
Лагун Леонид Демидович.jpg
Дата нараджэньня 3 верасьня 1935(1935-09-03)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 студзеня 2020(2020-01-25) (84 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Грамадзянства Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка Беларуская ССРБеларусь Беларусь
Месца вучобы
Занятак лётчык
Бацька Дзямід Паўлавіч Лагун
Маці Акуліна Тарасаўна Лагун
Узнагароды


Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Леанід Дзямідавіч Лагун нарадзіўся 3 верасьня 1935 году ў вёсцы (цяпер аграгарадок) Казловічы Казловіцкага сельсавету, у Слуцкім раёне Менскае вобласьці.

Бацька: Дзямід Паўлавіч Лагун (1891—1941 г.г.), беларус, ураджэнец вёскі Казловічы, у Царэўскай вобласьці Слуцкага павету (8 вёрстаў ад Слуцку, 88 двароў, 779 жыхароў) Беларусі. Карані бяруць пачатак з заможнай сям’і слуцкае шляхты. Уся радня па яго лініі эмігравала ў 1917 годзе ў Канаду. У 1917—1941 гадох быў першым старшынём калгасу імя Кірава ў вёсцы Казловічы. Ім створаны, вядомы ўсім мясцовым, «Дзямідаў-брод». Загінуў сапёрам у 1941 годзе.

Маці: Акуліна Тарасаўна Лагун(Павага) (1894—1996 г.г.), расейка (у мінулым беларуска), ураджэнка вёскі Бранчыцы Салігорскага раёну Менскае вобласьці Рэспублікі Беларусь.

Была актыўнай удзельніцай і сьпявачкай знакамітага Слуцкага хору ў 1934 годзе.[2] Хор праславіўся сваім першым нацыянальным рэспубліканскім канцэртам на ВДНГ ў Маскве й іншымі гастролямі па ўсёй тэрыторыі Беларусі й РСФСР. Тым самым, паклалы аснову нацыянальных выступаў за межамі сваёй рэспублікі. Да гэтага нацыянальных выступаў па-за межамі БССР не праводзілася. Казловіцкі народны хор-дыпламант ВДНГ СССР у м. Маскве, дыпламант першага Ўсесаюзнага фэстывалю народнага мастацтва. У 2007 року хор стаў дыплямантам абласнога фэстывалю «Пеўчае поле» й VII абласнога фэстывалю народнага мастацтва «Напеў зямлі маёй». Падчас вайны-сувязны партызанскага атраду імя Жалязьняка на тэрыторыі Слуцкага раёну. Памерла ў 1996 годзе й пахавана ў месьце Тула.

Брат: Лагун Уладзімер Дзямідавіч (1929—2016 г.г.), расеец (у мінулым беларус), ганаровы пэнсіянэр, у мінулым — працаваў намесьнікам начальніка чыгуначнага вакзала местаТула.

Жонка: Лагун (Хахракова) Марыёніла Анатольеўна (08.03.1938 г. — 29.03.1993 г.). Расейка. Нарадзілася 08.03.1938 годзе ў вёсцы Позарыха Каменск-Уральскага раёну Свярдлоўскай вобласці (РСФСР). Скончыла Менскі пэдагагічны інстытут імя Горкага (Менскі пэдагагічны інстытут імя Максіма Танка) па адмысловасьці дашкольнага пэдагога-выхавацеля. Пахаваная разам з мужам на сельскіх могілках в. Волмы Драчкынскага сельсавету Смалявіцкага раёна Менскай вобласьці ў набліжай пасёлка авіятараў Сокал (Кастрычніцкі раён м. Менску). Сышла ад нас роўна на 21 дзень пасьля свайго 55-годзьдзя. Нумарны знак на адзінай аўтамашыне ў сям’і ў плыні 40 гадоў (ВАЗ-2101) тады быў — 21-55 Міе. Аўтамашына была набыта новай у 1971 року.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1954 годзе скончыў 10 клясаў сярэдняе школы ў Вялікай Сьліве й паступіў у 23-ю Шадрынскую вайсковую лётницкую вучэльню штурманаў.

У 1957 року, пасьля пасьпяховага сканчэньня, атрымаў адмысловасьць — штурман франтавога лётніцтва й быў накіраваны на курсы перападрыхтоўкі штурманаў для далёкага лётніцтва ў Разань. Асвоены тыпы самалётаў: ТУ-4, Іл-28.

Па сканчэньні курсаў у 1958 годзе дэмабілізавалі па скарачэньні штатаў і быў накіраваны ў Беларускі «104-ы Аб’яднаны лётніцкі атрад» ГУПФ пры Беларускім тэрытарыяльным упраўленьні грамадзянскага паветранага флёту (БТУГПФ). У дадзеным Беларускім «104-ым Аб’яднаным лётніцкім атрадзе» ГУПФ на пасадзе штурмана карабля самалётаў: Лі-2, Іл-14, АН-10 прапрацаваў да 1963 году. З 1963—1967 навучаўся ў Акадэміі грамадзянскага лётніцтва (ОЛАГА — цяпер Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўніверсітэт грамадзянскага лётніцтва) і атрымаў кваліфікацыю інжынэра-штурмана. Па сканчэньні акадэміі накіраваны ў Беларускае ўпраўленьне грамадзянскай авіяцыяй (БУГА) на пасаду штурмана-інструктара 7-га вучэбна-трэніровачнага атраду (ВТА) Менску.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

07.1958-12.1960 г. Штурман 3 клясы 104-га Аб’яднанага лётницкага атраду на самалётах Лі-2, Іл-14;

01.1961-03.1961 р. вучоба ў ШВЛП.

04.1961-08.1963 г. Штурман 1 класа 104-га Аб’яднанага лётницкага атраду на самалётах Іл-14; АН-10;

09.1963-07.1967 р. вучоба ў ОЛАГА Ленінграда (Санкт-Пецярбурскі дзяржаўны ўнівэрсытэт грамадзянскага лётніцтва) асвоены тыпы самалётаў: Іл-18, ТУ-124;

08.1967-12.1971 г. Штурман-інструктар 7-га вучэбна-трэніровачнага атраду (ВТА) на самалётах: Іл-14; АН-10; АН-12; АН-24; ТУ-124;

01.1972-09.1973 р. Старшы штурман Менскага Аб’яднанага лётніцкага атраду (АЛТ) на самалётах: АН-12; АН-24; ТУ-124;

01.1973-09.1973 г. засвоены толькі што атрыманы Ту-134 Белавія

09.1973-12.1974 г. Адзіны ў беларускім лётніцтве сьцяг-штурман БЛГК. Гэтая пасада ўпершыню была ўведзеная згодна з настаўленьнем па штурманскай службе (НШС ГА-73) перад пасадай галоўнага штурмана (гл. Стар.35, 71-72 «Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узьлёту да пасадкі». Электронная вэрсія кнігі Ліпін А. В.). Першы намесьнік па штурманскай службе начальніка Беларускага ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыяй (БУГА) — Глушчанка Д. Г. намесьнікам Лагуна Л. Д. прызначаны штурман першага класа Чарнышук і.М. правяраючы працу экіпажаў на самалётах: АН-24; ТУ-124; ТУ-134.

LLD color.jpg

01.1975-12.1986 г. Першы ў беларускім лётніцтве галоўны штурман БКГЛ. Гэтая пасада ўпершыню была ўведзеная згодна з настаўленьнем па штурманскай службе(НШС ГА-75) (гл. Стар.35 «Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узьлёту да пасадкі». Электронная вэрсія кнігі Ліпін А. В.). Лагун Л. Д. зьяўляўся намесьнікам па штурманскай працы начальнікаў БУГА: Глушчанка Д. Г. і Курыла В. М. Намесьнікам Лагуна Л. Д. прызначаны штурман першай клясы — Чарнышук і. М. На пасадзе галоўнага штурмана БУГА — Лагун Л. Д. прабыў роўна 13 гадоў.

Правяральнік працы экіпажаў на самалётах АН-24; ТУ-134; ТУ-154.

Удзел з праверкай экіпажу на адкрыцьці першых авіялініяў ТУ-134 па рэйсе Менск-Брэст з начальнікам БУГА Глушчанка Д. Г. См. кнігу «зямля і неба Побач» Стар. 169. (у цэнтры-Глушчанка Д. Г., Лагун Л. Д. і намесьнік Галоўнага штурмана Лагун,Д,Л. — Чарнышук I. М.);

09.1982-10.1982 г. засвоены толькі атрыманы Ту-154; Белавія

05.04.1986 г. прымае ўдзел з праверкай экіпажа на адкрыцьці першых авіялініяў ТУ-134 па рэйсе Менск-Лейпцыг.[3] Для прадухіленьня тэрарызму й згону самалётаў усе экіпажы да распаду СССР лёталі толькі са сваёй табэльнай зброяй (пісталетамі Макарава).

Пастаянна ўзгадняў (1973—1986 г.г.) калідоры пралёта сродкаў грамадзянскага лётніцтва з камандуючым штабу ВПС Міністэрства абароны Беларускай Рэспублікі. Неаднаразова прымаў удзел у складах дзяржкамісіі па разборы аварыйных лётных здарэньняў і катастрофаў з удзелам беларускіх экіпажаў.

Неаднаразова прымаў удзел у складах дзяржкамісіі пры паступленьні і выпускных экзамэнаў у ОЛАГА гораду Ленінграда ў якасьці старшыні дзяржкамісіі.

У выніку выяўленьня вінаватых у Катастрофа Ту-134 пад Бэрлінам па віне дыспэтчара й нерашучасьці камандзіра падчас заходу на пасадку аэрапорта Шэнефэльд пры наяўнасьці правяральніка ад авіяатраду за кантролем працы экіпажу й «паддыванных інтрыгаў» яго пасьлядоўніка (прэтэндуючы на пасаду Галоўнага штурмана БУГА), па ўскоснай і неапраўданай віне, Лагун Л. Д. быў пераведзены ў штурмана першай клясы 2-га Менскага лётнага атраду. Сыход на другі круг, у шасьці магчымых выпадках, быў не выкананы ў парушэньні інструкцыі па прычыне эканоміі паліва (для паніжэньня сабекошту авіяперавозкі) і пагрозе дэпрэмаваньня КПС і экіпажа.

01.1987-07.1989 г. Штурман першай клясы 2-га Менскага лётнага атраду на самалётах ТУ-134; ТУ-154 Нацыянальнага аэрапорта Менск.

Мае агульны сумарны безаварыйны налёт на ўсіх тыпах самалётаў (бяз ТУ-4 і Іл-28) у 14.482 гадзін і агульны стаж у паветраным флёце склаў 34 гады.

З 1989 году ганаровы вэтэран Аэрафлёту, Заслужаны штурман СССР (першы ў гэтым званьні зь беларусаў — усяго іх толькі было двое ад краіны на 15 саюзных рэспублікаў СССР) і Беларусі, Мэдаль «Вэтэран працы», адзіным сьцяг-штурманам грамадзянскага лётніцтва й першым галоўным штурманам грамадзянскага лётніцтва Беларускай Рэспублікі.

Зьяўляецца першапраходцам ўсёй рэактыўнай тэхнікі (пачынаючы зь Іл-28), са зьяўленьнем першага рэактыўнага пасажырскага самалёта ТУ-104, які засвоіў адным зь першых сярэднемагістральны ТУ-124, затым ТУ-134 і ў канцы ТУ-154. Адзін з вэтэранаў гісторыі ўсяго Аэрафлёту, які прайшоў усю гісторыю беларускага грамадзянскага флёту, пачынаючы з пасьляваенных Лі-2, асвойваючы ў ліку першых крылатыя машыны, якія зноў зьяўляюцца: ІЛ-14(18); АН-10 (12); АН-24 (26).

End_Gl-shturman_RB

Які навучыў і выхаваў паводле мэтодыкаў і навучаньняў штурманскай службы (НШС) не адну плеяду пісьменных і карэктных адмыслоўцаў штурманскага профілю.

Атрыманыя чэкі «Жыльлё» (101) для прыватызацыі кватэры, пасьля распаду СССР, як свае так і памерлай жонкі ў 2000 годзе перавёў на будаўніцтва Храма Уваскрашэньня Хрыстова. Па ім і яго жонцы праводзіцца там пастаяннае памінаньне за спачын.

Званьні і ўзнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1. 17.08.1984 г. за асаблівыя заслугі ў засваеньні новае тэхнікі, высокія паказальнікі ў выхаваньні цнавучаньні лётных кадраў і шматгадовую безаварыйную працу Ўказам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР прысвоена дзяржаўная ўзнагарода СССР за асаблівыя заслугі — ганаровае званьне Заслужаны штурман СССР (за № 0813) і Мэдаль «Вэтэран працы».

Gramota nagr Zasl SSSR.jpg

Узнагароджаньне праходзіла ў Георгіеўскай залі ў Маскоўскім Крамлі апошнім галоўным маршалам авіяцыі і міністрам грамадзянскае авіяцыі (ГА) Б. П. Бугаёў (што было захавана на калектыўным здымку з апошнім галоўным маршалам авіяцыі-міністрам ГА пасьля прысваеньня). З моманту пачатку прысваеньня дзяржаўнай узнагароды СССР за асаблівыя заслугі ў выглядзе ганаровага званьня Заслужаны штурман СССР (з 16 жніўня 1966 году па 1991 год).

2. Ордэн" Знак Пашаны " атрыманы сумесна з сваім намеснікам - Чарнышуком і.М. і аформленым на яго (1984г).[4][5]

За пэрыяд з 1991—2017 гады ўзнагароджаны ганаровым званьнем «Заслужаны штурман Рэспублікі Беларусь», якім узнагароджаны чатыры чалавекі.[6][4][5] Узнагароджаныя пілёты і штурман зь міністрам авіяцыі, апошнім маршалам авіяцыі — Бугаевым Б. П.

3. У 1993 годзе па хадайніцтве намесьніка міністра транспарту й камунікацыяў Рэспублікі Беларусь, дырэктара Дэпартамэнту ГА Г. К. Фёдарава ды старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Шушкевіча на падставе атрыманай дзяржаўнай узнагароды СССР за асаблівыя заслугі ў выглядзе званьня Заслужаны штурман СССР прызначаная пэнсія «За асаблівыя заслугі».[7]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ [1]
  2. ^ https://web.archive.org/web/20170421194637/http://www.slutsk.minsk-region.by/ru/soc/culture/club/nar_koll/nar_hor
  3. ^ Глядзі нямецкія газеты DIE UNION 6/7 красавіка 1986 году і Mitteldeutsche NEUEFTE NACHRICHTEN 1 красавіка 1986 году на СТАР 6
  4. ^ а б Глядзі кнігі: «Зямля і неба побач» навукова-папулярнае выданьне Цялякоў Віктар Андрэевіч (выпушчана па замове Дэпартамэнту па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь). Стар.289, і кнігу «Штурманская служба грамадзянскай авіяцыі ад узьлёту да пасадкі»
  5. ^ а б «Скрозь аблокі і гады». Цялякоў В. А. УП «Менская фабрыка каляровага друку» 2003 г.
  6. ^ Глядзі часопіс «Грамадзянская Авіяцыя» №1 1985 год. Стар.1 («Слава и гордость Аэрофлота» — першы зьлева)
  7. ^ Гл. ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 30 сакавіка 1993 г. N 185 АБ Зацвярджэньні палажэньня АБ ПЕНСІЯХ ЗА АСАБЛІВЫЯ ЗАСЛУГІ ПЕРАД РЭСПУБЛІКАЙ БЕЛАРУСЬ.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]