Кірыл Кірыленка
| Кірыл Кірыленка | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 кастрычніка 2000[1][2] (25 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 72 кг[4] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Славія Мазыр | |
| Нумар | 21 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2017—2018 | Дынама Берасьце | 11 (0) |
| 2019 | БАТЭ | 0 (0) |
| 2019—2020 | Карпаты | 4 (0) |
| 2020 | Алімпік Данецк | 2 (0) |
| 2021—2022 | Тарпэда-БелАЗ | 32 (1) |
| 2022—2023 | Брашоў[d] | 7 (0) |
| 2023 | Нафтан | 21 (2) |
| 2024 | Славія Мазыр | 12 (2) |
| 2024 | МЛ Віцебск | 15 (8) |
| 2025 | Арсэнал Койданаў | 8 (3) |
| 2025 | Зымбру | 1 (0) |
| 2025— | Славія Мазыр | 5 (0) |
| Зборныя | ||
| 2017—2018 | Беларусь (да 19)[d] | 5 (0) |
| 2019—2021 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Кірыл Кірыленка (нар. 8 кастрычніка 2000 году) — беларускі футбаліст, нападнік.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец школы футбольнага клюбу «Менск». У канцы 2016 году пачаў выступаць за клюбны дубль, у трох матчах забіў два галы.
Да сэзону 2017 году рыхтаваўся з асноўнай камандай «Менску». У сакавіку 2017 году, перад самым пачаткам чэмпіянату, стала вядома аб цікавасьці да Кірыленкі з боку берасьцейскага «Дынама». 2 красавіка 2017 году было абвешчана аб пераходзе маладога нападніка ў склад берасьцейцаў[5]. 30 красавіка таго ж году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 79-й хвіліне ў матчы супраць мазырскай «Славіяй» (3:1). У сэзоне 2017 году пераважна спаборнічаў у складзе дублю «Дынама». За галоўную каманду правёў 5 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і толькі адзін у Кубку. Канец сэзону 2017 году прапусьціў праз пашкоджаньне. У першай палове сэзону 2018 году прыцягваўся да асноўнай каманды, дзе часам выходзіў на замену. Аднак з жніўня гуляў толькі за дубль.
У студзені 2019 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў берасьцейскае «Дынама»[6]. У лютым 2019 году знаходзіўся на праглядзе ў «Зэніце-2», аднак у выніку ў сакавіку далучыўся да барысаўскага БАТЭ[7], дзе выступаў за дубль. У ліпені 2019 году пасьля прагляду падпісаў трохгадовы кантракт зь львоўскімі «Карпатамі»[8]. Гуляў пераважна ў моладзевай камандзе, правёў некалькі матчаў у Прэм’ер-лізе. У чэрвені 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў «Карпаты»[9].
У ліпені 2020 году стаў гульцом данецкага «Алімпіка», падпісаўшы трохгадовы кантракт[10]. На полі зьяўляўся зрэдку, толькі двойчы выйшаў на замену ў Прэм’ер-лізе. У студзені 2021 году кантракт з «Алімпікам» быў скасаваны[11]. Неўзабаве пачаў трэнавацца з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ» і ў лютым афіцыйна стаў гульцом каманды[12]. Замацаваўся ў складзе, чаргаваў выхады ў першай адзінаццатцы і на замену.
У жніўні 2022 году перайшоў у румынскі «Брашоў»[13]. У красавіку 2023 году вярнуўся ў Беларусь, далучыўшыся да складу наваполацкага «Нафтана»[14]. У сьнежні 2023 году перайшоў у мазырскую «Славію»[15]. Кірыленка хутка замацаваўся ў складзе каманды, няблага пачаўшы сэзон 2024 году. Тым ня менш, напрыканцы чэрвеня 2024 году нападнік сышоў з клюбу, як мяркуецца, праз канфлікт з галоўным трэнэрам мазырчукоў Іванам Біёнчыкам[16]. Неўзабаве прыяднаўся да першалігавага «Макслайну»[17], дзе быў адным зь лідэраў. Разам з камандай здабыў павышэньне ў Найвышэйшую лігу, але пасьля сэзону пакінуў каманду праз канфлікты ўнутры каманды[18]. У студзені 2025 году стаў футбалістам койданаўскага «Арсэналу»[19]. Праз паўгады, згуляўшы ў складзе каманды ў чэмпіянаце 8 матчаў, футбаліст перайшоў у малдаўскі «Зымбру», дзе галоўным трэнэрам крыху раней быў прызначаны Алег Кубараў[20]. Згуляўшы толькі адзін матч, футбаліст сышоў з каманды. Як паведамляла кіраўніцтва клюбу, беларус запакаваў валізу і зьехаў з каманды[21].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2016—2017 гадах выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) ў кваліфікацыі чэмпіянату Эўропы. У студзені 2017 году з трыма галамі быў найлепшым бамбардзірам на міжнародным юнацкім турніры «Кубак Разьвіцьця», які ладзіўся ў Менску. У кастрычніку 2017 году і кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) ў адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.
10 верасьня 2019 году дэбютаваў у складзе зборнай Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на зьмену ў другім тайме адборачнага матча чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Партугаліі (0:2).
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Берасьце | 2017 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 6 | 0 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б в Kirill Kirilenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Kirill Kirilenko // FBref (анг.)
- ^ а б https://www.transfermarkt.com/kirill-kirilenko/profil/spieler/470265
- ^ а б https://teams.by/kirilenko-kirill-olegovich/player-149773/
- ^ Футбол. Кирилл Кириленко подписал контракт с брестским "Динамо" (рас.) Архіўная копія ад 2019-08-03 г.
- ^ Брестское "Динамо" рассталось с Кириленко (рас.)
- ^ Форвард брестского "Динамо" перешел в БАТЭ (рас.)
- ^ Кирилл Кириленко перешел в "Карпаты" (рас.)
- ^ Кириленко покинул "Карпаты" (рас.)
- ^ Кириленко стал игроком "Олимпика" (рас.)
- ^ "Олимпик" расторг контракт с Кириленко (рас.)
- ^ Кириленко стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
- ^ "Торпедо-БелАЗ" подтвердило переход Кириленко в румынский "Брашов" (рас.)
- ^ "Нафтан" подписал Кирилла Кириленко, который вернулся из румынского "Брашова" (рас.)
- ^ Кирилл Кириленко стал игроком "Славии" (рас.)
- ^ Кириленко покинул "Славию" (рас.)
- ^ Кирилл Кириленко стал игроком "Макслайна" (рас.)
- ^ Кирилл Кириленко: "В "МЛ Витебск" сказали: если что-то не нравится, можно спокойно разорвать контракт" (рас.). Football.by (2025-01-10). Праверана 2025-03-21 г.
- ^ Кирилл Кириленко — футболист "Арсенала" (рас.). Прессбол (2025-01-18). Праверана 2025-03-21 г.
- ^ Кирилл Кириленко перебрался из "Арсенала" к Олегу Кубареву в "Зимбру" (рас.). Football.by (2025-06-17). Праверана 2025-06-22 г.
- ^ «Собрал чемодан и уехал». В «Зимбру» назвали причины отъезда Кирилла Кириленко (рас.). Белорусский футбол (2025-07-03). Праверана 2025-07-06 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу БАТЭ Барысаў
- Футбалісты клюбу «Карпаты» Львоў
- Футбалісты клюбу «Алімпік» Данецк
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Макслайн» Віцебск
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Койданаў
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты