Андрэй Хачатуран
| Андрэй Хачатуран | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 верасьня 1987[1] (38 гадоў) | |
| Рост | 175 см | |
| Вага | 72 кг[2] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2005 | Менск-2 | 37 (6) |
| 2006—2010 | Менск | 105 (13) |
| 2010—2011 | Жамчужына-Сочы[d] | 13 (0) |
| 2011—2013 | Шахцёр Салігорск | 51 (7) |
| 2011 | → Менск | 15 (3) |
| 2014—2015 | Нёман Горадня | 20 (1) |
| 2015 | Тарпэда-БелАЗ | 12 (2) |
| 2016 | Белшына | 5 (0) |
| 2016—2023 | Тарпэда-БелАЗ | 128 (12) |
| 2024 | МЛ Віцебск | 34 (8) |
| Зборныя | ||
| 2006 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (1) |
| 2012—2020 | Беларусь | 8 (0) |
Андрэй Хачатуран (нар. 2 верасьня 1987 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2012—2013 гадах правёў два матчы за нацыянальную зборную Беларусі. Бацька — армянін, які нарадзіўся ў Гюмры[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Андрэй зьяўляецца выхаванцам футбольнай школы ФК «Менск». З 2004 году на працягу 5 сэзонаў выступаў за сталічны клюб «Менск».
15 студзеня 2010 году Хачатуран падпісаў конракт з БАТЭ[4]. Аднак пазьней на мэдаглядзе высьветлілася, што ў паўабаронцы ёсьць некаторыя адхіленьні ад нормы ў працы сардэчна-сасудзістай сыстэмы, якія маглі быць сьледзтвам магчымай паталёгіі, і кантракт быў скасаваны. Футбаліст вярнуўся ў «Менск»[5]. 27 жніўня 2010 году стала вядома, што нападнік заключыў кантракт з сочынскай «Жамчужынай»[6].
У сэзоне 2011 году зноўку вярнуўся ў «Менск». Аднак ужо летам на правах вольнага агента пакінуў сталічную каманду. У пачатку восені заключыў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[7]. У сакавіку 2014 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[8]. У чэрвені 2015 году пакінуў «Нёман»[9]. У ліпені 2015 году падпісаў кантракт з жодзінскім клюбам «Тарпэда-БелАЗ»[10]. У студзені 2016 году перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[11]. У ліпені 2016 году вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[12]. Ня быў заяўлены на першую палову чэмпіянату 2018 году праз траўму[13]. Вярнуўся на поле ў жніўні і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе каманды. У 2019 годзе стаў капітанам «Тарпэда-БелАЗ». У 2020 годзе забіў шэсьць галоў у Найвышэйшай лізе і аддаў шэсьць галявых перадач, чым дапамог камандзе заваяваць бронзавыя мэдалі чэмпіянату.
У студзені 2021 году падоўжыў кантракт з жодзінскім клюбам[14]. У 2021—2022 гадах пачаў радзей зьяўляцца на полі праз пашкоджаньні. У пачатку 2023 году быў адхілены ад асноўнай каманды, аднак адмовіўся скасоўваць кантракт і пераходзіць у іншы клюб, у выніку застаўся ў «Тарпэда-БелАЗ» на кантракце, аднак толькі трэнаваўся з рэзэрвовай камандай. У афіцыйных матчах не гуляў ані за аснову, ані за дубль[15]. Пакінуў жодзінскі клюб у канцы 2023 году. У студзені 2024 году пачаў трэнавацца зь віцебскім «Макслайнам» і ў лютым афіцыйна ўзмоцніў склад каманды[16].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў). 15 жніўня 2012 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскай гульні з зборнай Армэніі. Пасьля лютага 2013 году не прыцягваўся да зборнай, зноў быў выкліканы на матчы ў верасьні 2020 году.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Нёман | 2015 | Найвышэйшая ліга | 7 | 0 |
| Тарпэда-БелАЗ | 12 | 2 | ||
| Белшына | 2016 | Найвышэйшая ліга | 5 | 0 |
| Тарпэда-БелАЗ | 15 | 1 | ||
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 27 | 2 | |
| 2018 | Найвышэйшая ліга | 12 | 2 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Andrey Khachaturyan // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/andrey_hachaturyan/
- ↑ Андрей Хачатурян: «Выбрал ту команду, которая пригласила первой» (рас.)
- ↑ БАТЭ подписал Андрея Хачатуряна из «Минска». naviny.by
- ↑ Андрей Хачатурян продолжит выступать за футбольную команду «Минск»(недаступная спасылка). bate-best.ucoz.ru
- ↑ Андрей Хачатурян подписал контракт с «Жемчужиной-Сочи». fc-zhemchuzhina.com
- ↑ Солигорский «Шахтер» подписал контракт с Андреем Хачатуряном. pressball.by
- ↑ Карлсонс, Тарасовс и Хачатурян продолжат карьеру в «Немане» (рас.)
- ↑ Андрей Хачатурян отказался продлевать контракт с «Неманом» (рас.)
- ↑ Андрей Хачатурян заключил контракт с «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ↑ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с «Белшиной» (рас.)
- ↑ Афанасьев, Хачатурян и Загинайлов перешли в «Торпедо-БелАЗ» (рас.)
- ↑ Калугин и Хачатурян пока вне заявки «Торпедо-БелАЗ» на чемпионат (рас.)
- ↑ Андрей Хачатурян продолжит карьеру в Жодино (рас.)
- ↑ Белорусскому футболисту платили по $5 тысяч в месяц, но не выпускали на поле (рас.)
- ↑ Хачатурян перешел в "Макслайн" (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце transfermarkt.de (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 2 верасьня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Менск-2»
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Макслайн» Віцебск
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія армяне
- Беларускія футбалісты