Максім Амельянчук
Максім Амельянчук | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 верасьня 2003[1] (21 год) | |
Рост | 173 см[2] | |
Вага | 65 кг[2] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021—2023 | Энэргетык-БДУ | 62 (1) |
2024 | Слуцак | 11 (0) |
2024 | МЛ Віцебск | 15 (0) |
Максі́м Амельянчу́к (нар. 5 верасьня 2003 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Сын вядомага беларускага гульца Сяргея Амельянчука.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец футбольнага клюбу Менск», за які выступаў на юнацкім узроўні. У студзені 2021 году перайшоў у «Энэргетык-БДУ»[3]. 13 сакавіка 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы з «Смаргоньню» (3:0). У далейшым працягваў трывала зьяўляцца ў асноўным складзе каманды, выходзячы на замену. У студзені 2022 году падоўжыў кантракт з «Энэргетыкам-БДУ»[4]. У студзені 2024 году, не зважаючы на тое, што «Энэргетыка-БДУ» апусьціўся ў Першую лігу, падоўжыў пагадненьне з клюбам[5]. У пачатку 2024 году трэнаваўся з «Энэргетыкам»-БДУ, не зважаючы на выбыцьцё ў Першую лігу, а ў лютым далучыўся да «Слуцка»[6]. Улетку 2024 году прыяднаўся да першалігавага віцебскага «Макслайну»[7], які актыўна ўзмацняўся перад пачатком другога кола. Амельянчук пакінуў каманду па заканчэньні сэзону[8]. У студзені 2025 году падпісаў кантракт зь «Іслаччу»[9], але ўжо празь месяц зышоў з каманды[10].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Срэбны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2022
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д Maksim Omelyanchuk // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в г https://sfc-slutsk.by/person/457
- ^ Омельянчук, Лаврик и Малицкий перешли в "Энергетик-БГУ"
- ^ "Энергетик-БГУ" продлил контракты с тремя игроками
- ^ Два полузащитника продлили контракты с "Энергетиком-БГУ" (рас.)
- ^ Хавбек "Энергетика-БГУ" перешел в "Слуцк" (рас.)
- ^ Максим Омельянчук пополнил ряды "Макслайна" (рас.)
- ^ Максим Омельянчук расстался с "Макслайном" (рас.). Football.by (2024-12-01). Праверана 2025-03-10 г.
- ^ "Ислочь" представила первого новичка межсезонья (рас.). Football.by (2025-01-08). Праверана 2025-03-10 г.
- ^ Сын экс-игрока сборной Беларуси расстался с "Ислочью" (рас.). Football.by (2025-02-19). Праверана 2025-03-10 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball