Перайсьці да зьместу

Макслайн Віцебск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Рагачоў-МКК (футбольны клюб)»)
Макслайн
Заснаваны 1983
Горад Віцебск, Беларусь
Стадыён Цэнтральны спарткомплекс
Умяшчальнасьць: 8144
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2024 2 месца (падвышэньне)

«Макслайн» — беларускі футбольны клюб зь Віцебску. Клюб гістарычна павязаны з рагачоўскім «Дняпром» і першы час таксама базаваўся ў Рагачове, аднак у 2023 годзе пераехаў на поўнач краіны.

Гісторыя клюбу цесна павязаная з рагачоўскім «Дняпром» і Андрэем Іваненкам, які доўгі час працаваў з рагачоўцамі. У пачатку 2021 году клюб перайшоў у прыватнае валоданьне Іваненкі, які запрасіў спонсараў і зьмяніў назву на «Макслайн» паводле назвы асноўнага спонсару каманды. Яшчэ больш узмацніўшы склад, рагачоўскі клюб у сэзоне 2021 году ўпэўнена перамог у Гомельскім дывізіёне, а ў плэй-оф другой лігі дайшоў да фіналу, дзе ў дадатковы час саступіў «Астраўцу» (1:3). Другое месца дазволіла камандзе выйсьці ў першую лігу.

У сэзоне 2022 году «Макслайн» значна ўзмацніўся, запрасіўшы сярод іншых былога футбаліста зборнай Беларусі Сяргея Балановіча. Галоўным трэнэрам каманды стаў малады Піліп Палякоў, але ўжо ў траўні ён пакінуў клюб, і ягонае месца заняў Леанід Лагун. Рагачоўскі клюб добра пачаў сэзон, але пазьней шэраг няўдачаў адкінуў каманду ў сярэдзіну табліцы. У ліпені Лагун быў звольнены, а галоўным трэнэрам быў прызначаны дасьведчаны Юры Пунтус. Пад ягоным кіраўніцтвам «Макслайн» здолеў вярнуцца ў барацьбу за выхад у найвышэйшую лігу. Разграміўшы ў перадапошнім туры «Астравец» (5:0), рагачоўская каманда забясьпечыла чацьвертае месца і стыкавыя матчы за месца ў найвышэйшай лізе супраць койданаўскага «Арсеналу», дзе перамагла (2:3, 3:1) і выйшла ў элітны дывізіён.

Аднак, 28 лістапада 2022 году на паседжаньні выканкаму АБФФ клюбу было адмоўлена ў допуску да праходжаньня ліцэнзаваньня на ўдзел у найвышэйшай лізе праз тое, што клюб зьяўляецца сябрам фэдэрацыі меней за належныя два гады[1]. 30 лістапада АБФФ выпусьціла афіцыйную заяву наконт адмовы[2]. 19 сьнежня 2022 году арбітраж АБФФ адхіліў апэляцыю «Макслайна» на вырак выканкаму, такім чынам яно стала канчатковым[3].

У студзені 2023 году на паседжаньні рады фундатараў і спонсараў клюбу было пастаноўлена, што «Макслайн» у сэзоне 2023 году возьме ўдзел у першай лізе, пры гэтым перабазуецца ў іншы горад[4], якім стаў Віцебск. Каманда пасьпела добра ўзмацніцца перад пачаткам сэзону. Галоўным трэнэрам быў прызначаны Глеб Кулебін, аднак ужо ў траўні 2023 году пасьля шэрагу няўдачаў ён быў звольнены, і неўзабаве «Макслайн» зноў ачоліў Юры Пунтус. У ліпені 2023 году «Макслайн» пакінуў Андрэй Іваненка[5]. Клюб яшчэ спрабаваў змагацца за месца ў Найвышэйшай лізе, але ня здолеў вытрымаць канкурэнцыі з боку магілёўскага «Дняпра» і «Віцебску», у выніку скончыў сэзон на 5-м месцы пры 17 удзельніках.

Актуальны на 11 жніўня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Арсень Кудзін 1995
3 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мікіта Кастамараў 1999
5 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Артур Чудук 1996
7 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Альфрэд Мазурыч 2003
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Сяргей Русак 1993
9 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Болван 2006
10 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Андрэй Хачатуран (капітан) 1987
11 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Максім Амельянчук 2003
15 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Андрэй Альшанік 1999
17 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Мікалай Іваноў 2000
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Уладзіслаў Жук 1994
19 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Арцём Бруй 2003
23 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Сяргей Балановіч 1987
25 Сьцяг Марока ПА Ясін Бара 1999
30 Нацыянальны сьцяг Беларусі Бр Павал Шчарбачэня 1996
35 Нацыянальны сьцяг Беларусі Аб Мікалай Золатаў 1994
45 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Дзяніс Казлоўскі 1993
61 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Стаўпец 1989
70 Сьцяг Расеі ПА Цімур Пухаў 1998
88 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Кірыл Кірыленка 2000
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
2021 Другая — Гомельскі 1 14 12 1 1 62–11 37 1/32
Другая — плэй-оф 2 7 4 1 2 18–10
2022 Першая 4 24 12 5 7 45–34 41 1/16
2023 Першая 5 32 19 4 9 84–52 61 1/16

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]