Рыгор Антоні Агінскі
Рыгор Антоні Агінскі. Мастак F. de la Croix, 1702 г. | |
Герб Агінскі | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1654 |
Памёр | 17 кастрычніка 1709[1] (55 гадоў) |
Род | Агінскія |
Бацькі | Ян Агінскі Ганна зь Сямашкаў |
Жонка | Тэафілія з Чартарыйскіх |
Дзеці | Казімер Марцыян, Альжбета Магдалена |
Дзейнасьць | дыплямат, палітык |
Рыгор Антоні Агінскі (23 чэрвеня 1654 — 17 кастрычніка 1709) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік (1684—1687) і харунжы вялікі літоўскі (1687—1698), староста жамойцкі (з 1698), гетман польны літоўскі (з 1703)[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З старэйшай княскай лініі роду Агінскіх, сын Яна і Ганны зь Сямашкаў.
У 1684—1687 гадох быў чашнікам вялікім літоўскім, у 1687—1698 гадох — харунжым вялікім літоўскім. Абіраўся паслом ад Ваўкавыскага павету[3] на соймы 1690, 1695 і 1696 гадоў.
23 траўня 1698 году атрымаў урад старосты жамойцкага. Узначаліў канфэдэрацыю шляхты супраць панаваньня Сапегаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Разьбіў іхныя аддзелы пад Алькенікамі ў 1700 годзе. У 1703 годзе стаў гетманам польскым літоўскім.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Аўгуста Моцнага. У Вялікую Паўночную вайну ваяваў супраць швэдаў і Станіслава Ляшчынскага, прыхільнік хаўрусу з Маскоўскай дзяржавай. Быў адным з арганізатараў генэральнай канфэдэрацыі Вялікага Княства Літоўскага (1703 год), якая ваявала з швэдамі нават па капітуляцыі Аўгуста Моцнага і магнатаў. Атрымаў некалькі перамогаў над швэдзкімі войскамі, у тым ліку ўзяў штурмам фартэцыю Біржы (1703 год).
Быў аматарам музычнай культуры, трымаў уласны аркестар. Па ім усе наступныя выхадцы з роду апекваліся музыкай.
У шлюбе з Тэафіліяй Чартарыйскай (1686 год) меў сына Казімера Марцыяна і трох дачок[2], у тым ліку вядомую мэцэнатку Альжбету Магдалену.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 95, 152–153, 157.
- ^ а б Валерый Пазднякоў. Агінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 203.
- ^ Грыцкевіч А. Агінскія // ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 33.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Нарадзіліся 23 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1654 годзе
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1709 годзе
- Памерлі ў Любліне
- Гетманы польныя літоўскія
- Агінскія
- Чашнікі вялікія літоўскія
- Харунжыя вялікія літоўскія
- Сьвецкія сэнатары Рэчы Паспалітай
- Старосты жамойцкія
- Старосты цяльшыцкія
- Удзельнікі Вялікай Паўночнай вайны
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла