Бычкі (Іўеўскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Бычкі, Новы Сьвет (неадназначнасьць).
Бычкі
трансьліт. Byčki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Іўеўскі
Сельсавет: Суботніцкі
Насельніцтва: 30 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1595
Паштовы індэкс: 231341
СААТА: 4229843116
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°6′52″ пн. ш. 25°40′18″ у. д. / 54.11444° пн. ш. 25.67167° у. д. / 54.11444; 25.67167Каардынаты: 54°6′52″ пн. ш. 25°40′18″ у. д. / 54.11444° пн. ш. 25.67167° у. д. / 54.11444; 25.67167
Бычкі на мапе Беларусі ±
Бычкі
Бычкі
Бычкі
Бычкі
Бычкі
Бычкі

Бычкі́[1] (з 21 студзеня 1969[2] году — Но́вы Сьвет[3]) — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Іўеўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XVIII ст. вёска Бычкі маёнтку Суботнікі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.

У XIX — пачатку XX ст. у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 16 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Квяткоўцы памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905 г. 78 жыхароў, 77 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 12 двароў, 81 жыхар.

У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 62 жыхары.

3 12.10.1940 г. вёска (17 двароў, 82 жыхары) у Сьлесароўскім сельсавеце Іўеўскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Зара». 3 16.7.1954 г. у Кудэйшаўскім, з 5.6.1959 г. у Геранёнскім, з 1960 г. у Суботніцкім сельсаветах. Уваходзіла ў саўгас «Суботнікі». Потым у складзе калгасу «Суботнікі».

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1999 год — 43 чалавекі, 14 двароў
  • 2009 год — 30 чалавек[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 235
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
  3. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234
  4. ^ Вынікі перапісу

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.