Бычкі (Івейскі раён)
| Бычкі лац. Byčki | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Суботніцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°06′50″ пн. ш. 25°40′16″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 30 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231341 |
| СААТА | 4229843116 |
| Нумарны знак | 4 |
| Бычкі на мапе Беларусі ± Бычкі | |
Бычкі́[1] (з 21 студзеня 1969[2] году — Но́вы Сьвет[3]) — вёска ў Суботніцкім сельсавеце Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XVIII ст. вёска Бычкі маёнтку Суботнікі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва.
У XIX — пачатку XX ст. у Суботніцкай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 16 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Квяткоўцы памешчыка Э.Умястоўскага. У 1905 г. 78 жыхароў, 77 дзесяцін зямлі, у 1909 г. 12 двароў, 81 жыхар.
У 1921-1939 гг. у Суботніцкай гміне Валожынскага, з 1926 г. Лідзкага паветаў Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 14 двароў, 62 жыхары.
3 12.10.1940 г. вёска (17 двароў, 82 жыхары) у Сьлесароўскім сельсавеце Івейскага раёну. У 1952 г. арганізаваны калгас «Зара». 3 16.7.1954 г. у Кудэйшаўскім, з 5.6.1959 г. у Геранёнскім, з 1960 г. у Суботніцкім сельсаветах. Уваходзіла ў саўгас «Суботнікі». Потым у складзе калгасу «Суботнікі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 43 чалавекі, 14 двароў
- 2009 год — 30 чалавек[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 235
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 234
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.