Моталь
Моталь лац. Motal | |
Уязны знак | |
Магдэбурскае права: | 1551 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Янаўскі |
Сельсавет: | Мотальскі |
Вышыня: | 280.4 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 3998 чал. (2010)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1652 |
Паштовы індэкс: | 225822 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°18′55″ пн. ш. 25°36′52″ у. д. / 52.31528° пн. ш. 25.61444° у. д.Каардынаты: 52°18′55″ пн. ш. 25°36′52″ у. д. / 52.31528° пн. ш. 25.61444° у. д. |
± Моталь | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мо́таль[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Ясельды. Цэнтар сельсавету Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 3998 чалавек, трэцяя велічынёй у вобласьці[a]. Знаходзіцца за 21 км на поўнач ад Янава, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Янаў Палескі. Аўтамабільная дарога на Янаў.
Моталь — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Піншчыны (частка Берасьцейшчыны), на захадзе Палесься.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Моталь як прыватнае ўладаньне зьмяшчаецца ў актах Літоўскай мэтрыкі і датуецца 1422 годам. Пазьней паселішча ўваходзіла ў склад Пінскага княства.
У сярэдзіне XVI стагодзьдзя Моталь атрымаў статус мястэчка і, паводле рэвізіі 1555 году, меў Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў склад Пінскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Моталь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні. На 1886 год у мястэчку было 239 двароў, 2 царквы, капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, 13 крамаў, 7 корчмаў, праводзіўся кірмаш.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Моталь занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Моталь абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[3]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Моталь апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Драгічынскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Моталь увайшоў у БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У 1954 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, якая стала цэнтрам сельсавету. На 1940 год тут быў 871 двор, на 1997 год — 1797 (паводле іншых зьвестак — 1798), на 2005 год — 1739. У 2000-я гады Моталь атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Рака Ясельда, 1916 г.
-
Сядзіба, 1916 г.
-
1937 г.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVIII стагодзьдзе: 1798 год — 617 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 586 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 1, мяшчанаў-юдэяў 70, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 512[4]; 1885 год — 2149 чал. (1056 муж. і 1093 жан.), зь іх 404 юдэі[5]; 1886 год — 2294 чал.
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 4390 чал.[6]; 1940 год — 4275 чал. (паводле іншых зьвестак — 5550 чал.[7]); 1979 год — 5264 чал.[8]; 1997 год — 4441 чал.[9] (паводле іншых зьвестак — 4684 чал.[8]); 1999 год — 4413 чал.[10]
- XXI стагодзьдзе: 2005 год — 4228 чал.[11]; 2010 год — 3998 чал.[1]
Трэцяя велічынёй вёска ў Берасьцейскай вобласьці (пасьля Альшанаў і Рубелю), да 2005 году — другая (пасьля Альшанаў).
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Моталі працуюць 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, навучальна-вытворчы камбінат, дашкольная ўстанова, лякарня, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйная назва | Гістарычная назва |
---|---|
Варашылава вуліца | Берасцейская вуліца |
Камсамольская вуліца | Каржыўка вуліца |
Леніна вуліца | Пінская вуліца |
Леніна плошча | Рынак пляц Боны Сфорца пляц[12] |
Савецкая вуліца | Менская вуліца |
У інвэнтарах 1552 і 1803 гадоў упамінаецца Спаская вуліца[13]. Апроч таго, у Моталі існавала Красная вуліца.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Моталь — традыцыйны цэнтар вырабу ручнікоў і кажухоў. Дзее Мотальскі краязнаўчы музэй.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля Моталю знаходзяцца стаянкі каменнага і бронзавага вякоў.
- Царква Сьвятога Спаса (1888; мураўёўка)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сынагога
- Царква Сьвятога Спаса (XVIII ст.)
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Моталі нарадзіўся першы прэзыдэнт Ізраілю Хаім Вайцман (1874—1952). Таксама з Моталю паходзяць амэрыканскія музычныя прад’юсэры Леанард Чэс(en) і Філіп Чэс(en), якія зрабілі вядомымі найбольш яскравых выканаўцаў блюзавае музыкі — Мадзі Ўотэрса(ru), Ўілі Дыксана(en), Како Тэйлар(en), Бо Дыдлі, Сані Бой Ўільямсана(ru), Чака Бэры.
Апроч таго, у Моталі нарадзіліся:
- Эт’ен Васэрзюг (па-француску: Etienne Wasserzug) (1860—1888) — біёляг
- Давыд Блох-Блюмэнфэльд(ru) (1884—1947) — сіянісцкі дзеяч, мэр Тэль-Авіву ў 1925—1927 гадох
- Мошэ Вайцман(ru) (1878—1957) — хімік
- Аляксандар Валадзько (нар. 1986) — футбаліст клюбу БАТЭ
- Гіта Дунія-Вайцман(ru) (1887—1975) — піяністка, пэдагог
- Хаім Ісраэлі (Гуценскі)(en)(1927—2011) — военачальнік
- Давыд Бартаў(ru) (народжаны Давыд Гуценскі, нар. 1924) — юрыст, дыплямат і грамадзкі дзеяч. Былы кіраўнік Натыву(ru)
- Ганна Вайцман(ru) (1886—1963) — хімік
- Шаўл Лібэрман(ru) (1898—1983) — камэнтатар і дасьледчык талмудычнай літаратуры. Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраілю (1976), прэзыдэнт Амэрыканскай акадэміі жыдоўскіх дасьледаваньняў
- Хая Вайцман-Ліхтэнштэйн(he) — дзяяч сіянісцкага руху
Літаратурныя ўзгадкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Яніў Ічковіц «Дачка мясьніка»
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Дзяржкартгеацэнтр (рас.)
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 143.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Krzywicki J. Motol // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 741.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. T. 8: Województwo poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 408.
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 409.
- ^ Стасевіч П. Моталь // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 222.
- ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 10. С. 527.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 3. Кн. 1. — Менск, 2006. С. 406.
- ^ Bibikow W. Wspaniałe dobra Motola // СБ. Беларусь сегодня, 8 август 2009 г.
- ^ Мезенко А. М. К культурно-историческому аспекту анализа урбанонимии: судьба церковных названий в Беларуси // Весн. Віцеб. дзярж. ун-та. — 1998. — № 3. С. 63.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугаджары. — 544 с. — ISBN 985-11-0169-9
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2006. — 528 с.: іл. ISBN 985-11-0373-X.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|