Перайсьці да зьместу

Крытышынскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крыты́шынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Янаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Крытышын.

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Янаўскага раёну Пінскай вобласьці.

26 чэрвеня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Башня, Гнеўчыцы, Загута, Зарудзьдзе, Крытышын, Маразы, Рагадашч, Радаўня — перададзеныя ў склад Рудзкага сельсавету[1].