Аляксандар Валадзько

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Валадзько
Аляксандар Валадзько
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1986 (37 гадоў)
Моталь, БССР
Рост 177 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005—2008
2008—2017
2018
2019
2020
Дынама Берасьце
БАТЭ
Шахтар Караганда
Шахцёр Салігорск
БАТЭ
62 (3)
212 (15)
26 (1)
0 (0)
4 (0)
Зборныя
2012—2014 Беларусь 9 (1)

Алякса́ндар Па́ўлавіч Валадзько́ (нарадзіўся 18 чэрвеня 1986 году, Моталь, БССР) — колішні беларускі футбаліст і трэнэр. У 2012—2014 гадах правёў 9 гульняў за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў адзін мяч. Вядомы дзякуючы сваёй здольнасьці ў адборы, а таксама магутнымі й дакладнымі стрэламі здалёк, якія неаднойчы прыводзілі да голу ў браму супернікаў. Тройчы ўключаўся БФФ у сьпіс 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2009, 2011, 2012.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец берасьцейскага футболу. Першы трэнэр — Ігар Качула. У 19-гадовым узросьце пачаў прабівацца ў асноўны склад берасьцейскага «Дынама», праз два гады стаў паўнавартасным гульцом асноўнага складу каманды. Разам зь берасьцейскім клюбам стаў уладальнікам Кубку Беларусі. За «Дынама» правёў чатыры сэзоны, стаўшы адным зь лідэрам клюбу.

12 жніўня 2008 году стаў гульцом БАТЭ[1], адразу атрымаўшы месца ў стартавым складзе. У Барысаве стаў дзейначаць у цэнтры поля, ад апорнай зоны да пазыцыі «пад нападнікам». Шматразовы ўдзельнік Лігі чэмпіёнаў, дзе забіў за клюб некалькі мячоў. Удзельнік Лігі Эўропы. Часам вызначаўся галамі здалёк, то бок 6 лістапада 2009 году ў матчы Лігі Эўропы супраць грэцкага АЕКу, запрыкмеціўшы далёкі выхад брамніка супернікаў, адважыўся на выбух, які апынуўся голам. 19 верасьня 2012 году забіў першы гол у браму францускага «Лілю», які дапамог БАТЭ атрымаць першую ў гісторыі перамогу ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў (3:1). Разам з барысаўскім клюбам атрымліваў перамогу ў сямі сэзонах айчыннага першынства запар.

19 жніўня 2012 году падоўжыў кантракт з БАТЭ да канца 2015 году. У студзені 2018 году перайшоў у казаскі клюб «Шахтар» з Караганды[2]. У сьнежні 2018 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[3].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік моладзевага чэмпіянату Эўропы 2009 году ў Швэцыі. У нацыянальнай зборнай Беларусі дэбютаваў 12 кастрычніка 2012 году ў матчы адборачнага турніру чэмпіянату сьвету 2014 году супраць зборнай Гішпаніі ў Менску (0:4). Забіў свой адзіны мяч за зборную 6 лютага 2013 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Вугоршчыны ў турэцкім Бэлеку (1:1).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Дынама» Берасьце:

БАТЭ

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2015 Найвышэйшая ліга 8 1
2016 Найвышэйшая ліга 16 6
2017 Найвышэйшая ліга 24 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Валадзькосховішча мультымэдыйных матэрыялаў