Царква Праабражэньня Гасподняга (Моталь)
Помнік гісторыі | |
Царква Праабражэньня Гасподняга
| |
Спаская царква
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Моталь |
Каардынаты | 52°19′02.39″ пн. ш. 25°36′35.22″ у. д. / 52.3173306° пн. ш. 25.6097833° у. д.Каардынаты: 52°19′02.39″ пн. ш. 25°36′35.22″ у. д. / 52.3173306° пн. ш. 25.6097833° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Пінская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Мсціслаў Міхайлавіч Барташэўскі[d] |
Дата заснаваньня | 1888 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Праабражэньня Гасподняга | |
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы |
Царква́ Праабражэ́ньня Гаспо́дняга[a] — помнік гісторыі другой паловы XIX стагодзьдзя (мураўёўка) у Моталі. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычным Рынку[b]. Дзее. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) у Моталі збудавалі ў 1888 годзе замест драўлянай царквы Сьвятога Пасаду.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад сынадальнага кірунку эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Мае 4-часткавую кампазыцыю: разьмешчаныя падоўжнай восьсю званіца (2 васьмерыкі на чацьверыку), трапезная, кубічны асноўны аб’ём і 5-гранная апсыда. У сылюэце будынка дамінуюць купал-цыбуліна званіцы і пяць купалоў-цыбулінаў 4-схільнага даху асноўнага аб’ёму. Тры ўваходы вылучаюцца аркавымі парталамі з брылямі. У архітэктурным дэкоры выкарыстоўваюцца ліштвы лучковых аконных праёмаў, лапаткі, карніз з сухарыкамі, філёнгі.
Усярэдзіне пры ўваходзе месьцяцца хоры на аркадзе. Апсыда вылучаецца драўляным 4-ярусным іканастасам канца XIX ст. У інтэр’еры захоўваюцца абразы XVIII — XIX стагодзьдзяў: «Хрыстос Пантакратар», «Хрыстос у пустыне», «Адзігітрыя», «Сьвятое сямейства», «Праабражэньне», «Раство Прасьвятой Багародзіцы», «Серафім Сароўскі», «Спас Пантакратар», «Сьвяты Феадосі», «Маці Божая Замілаваньне» (у чаканным абкладзе, 1808 год)[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назва царквы прыводзіцца паводле афіцыйнага тытулу Маскоўскага патрыярхату (рас. Церковь Преображения Господнего, Спасо-Преображенская церковь), тым часам беларускай гістарычнай традыцыі адпавядае назва царква Сьвятога Спаса або Спаская царква
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 1В'.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 113Г000277 |