Ян Даманоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Даманоўскі
Jan Domanowski
Jan Damanoŭski. Ян Даманоўскі (XVIII).jpg
POL COA Lubicz.svg
Біскуп жамойцкі
1556 — 1563
ПапярэднікВацлаў Вярбіцкі
НаступнікСтаніслаў Наркускі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1496 ці 1500
вёска Даманава, Бельскі павет, Вялікае княства Літоўскае
Памёр 1563(1563)
Род Q63531715?
Рэлігія каталіцтва
Дзейнасьць каталіцкі сьвятар

Ян Даманоўскі (па-польску: Jan Domanowski; каля 1496[1] ці 1500 [2], вёска Даманава, цяпер Бельскі павет, Падляскае ваяводзтва, Польшча — 1563) — рымска-каталіцкі дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дыплямат, юрыст. Адзін з найбольш адукаваных людзей свайго часу, знаўца права.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вучыўся, верагодна, у Кракаўскай Акадэміі, пазьней удасканальваў адукацыю ў Італіі, дзе вывучаў права й тэалёгію. У 1521 пры дапамозе вялікай княгіні Боны Сфорцы стаў канцлерам віленскага біскупа. Ад 1524 пробашч у Іўі, ад 1528 канонік віленскі, ад 1529 пробашч катэдры сьвятога Станіслава ў Вільні, якую адбудаваў пасьля пажару. У 1526 удзельнічаў у складаньні 1-га віленскага сынадальнага статуту. Вікарый і афіцыял віленскай капітулы ад 1531, актыўны змагар з Рэфармацыяй.

Ад 1539 сакратар каралеўскі (спачатку Жыгімонта Старога, пасьля — Жыгімонта Аўгуста). У 1540—1544 удзельнічаў у працах камісіі па вызначэньні мяжы зь Інфлянтамі, у 1545 з Прусіяй. У 1546 пасол ад Паноў-Рады да Жыгімонта ІІ ў справе ўніфікацыі манэты ВКЛ і Польшчы. У 1551 пасланец у Інфлянты для ўрэгуляваньня памежных пытаньняў. Ад гэтага ж часу, магчыма, узначальваў 1-ю камісію па распрацоўцы Статуту ВКЛ 1566 году, якая складалася зь 5 каталікоў і 5 праваслаўных.

У 1555 прызначаны, а ў 1556 зацьверджаны біскупам жамойцкім. Зьбіраў падаткі са сьвятароў на патрэбы вайны з Масковіяй. На яго загад Пётра Раізіюш апрацаваў статут жамойцкае дыяцэзіі Constitutiones ecclesiae mednicensis і Novelle constitutionis ecclesie mednicensis. У 1559—1561 удзельнічаў ува ўсіх найважнейшых дзяржаўных нарадах, на якіх выраўалася пытаньне далучэньня Інфлянтаў да ВКЛ. 28 лістапада 1561 прымаў прысягу ў Готарда Кетлера і прадстаўнікоў інфлянцкіх станаў на вернасьць ВКЛ.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Валерый Пазднякоў. Даманоўскі Ян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 574
  2. ^ Józef Jasnowski, Jan Domanowski // Polski Słownik Biograficzny, 1939—1946. T. V. — S. 298—299

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]