Вацлаў Вярбіцкі
Выгляд
| Біскуп жамойцкі | |
|---|---|
| 1534 — 1555 | |
| Папярэднік | Мікалай Вязгайла |
| Наступнік | Ян Даманоўскі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Памёр | 18 ліпеня 1555 |
| Род | Вярбіцкія |
| Рэлігія | каталіцтва |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Вацлаў Вярбіцкі — рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ.
Паходзіў з шляхецкага роду, продкі якога паходзілі з Хэлмшчыны. Атрымаўшы гуманітарную адукацыю, служыў у канцылярыі Жыгімонта Старога, быў адказны за лацінскую мову. Служыў канонікам у Вільні. 13 красавіка 1534 — 18 ліпеня 1555 жамойцкі біскуп. Заснаваў шмат новых парафіяў, збудаваў 4 касьцёлы, у 1551 заснаваў драўляны сабор у Варнях з алтаром, упрыгожаным драўлянымі скульптурамі.
