Антоні Дамінік Тышкевіч
Антоні Дамінік Тышкевіч | |
Герб Ляліва | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1692 або 1709[1] |
| Памёр | 31 студзеня 1762 або 30 студзеня 1762[1] |
| Род | Тышкевічы |
| Бацькі | Эмануэль Уладзіслаў Тышкевіч[d] Зоф’я Эва Вянцлаўская[d] |
| Дзейнасьць | тытулярны біскуп, канонік, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Антоні Дамінік Тышкевіч (1692 — 31 студзеня 1762) — рэлігійны і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (1736—1740), жамойцкі біскуп (з 1740).
Кавалер Ордэна Белага Арла (1744).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу Ляліва, сын Эмануэля Ўладзіслава і Соф’і зь Вянцлаўскіх. Меў братоў Казімера, Тэадора і Міхала Яна. Успадкаваў ад бацькі тытул графа.
Навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце, атрымаў ступень доктара філязофіі.
З 1725 году быў віленскім канцлерам і канонікам, а з 1739 году — кіеўскім суфраганам[2].
Па прызначэньні на Жамойцкую катэдру апекваўся сэмінарыяй у Варнях. Спрыяў падвышэньню ўзроўню адукацыі, збудаваў новы будынак сэмінарыі.
У 1750 годзе збудаваў касьцёл у Кальварыі Жамойцкай. Зладзіў пахаваньне біскупа Юрыя Тышкевіча ў крыпце касьцёла.
Спачаў у біскупскай крыпце касьцёла ў Варнях.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Іканаграфія Антонія Дамініка Тышкевіча
-
Невядомы мастак, 1862 г.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Невядомы мастак, XVIII ст.
-
Л. Шырма, XIX ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Wurzbach D. C. v. Tyszkiewicz, Anton (ням.) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 48. — S. 195.
- ^ Antoni Dominik Tyszkiewicz (пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 19 студзеня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Antoni Dominik Tyszkiewicz (пол.). Genealogia dynastyczna. Праверана 19 студзеня 2011 г.
