Аляксандар Мікалай Гараін
Выгляд
Аляксандар Мікалай Гараін | |
| Род дзейнасьці | рымска-каталіцкі дзяяч |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 30 сакавіка 1651 |
| Месца нараджэньня | Лыскаў |
| Дата сьмерці | 7 сьнежня 1735 |
| Месца сьмерці | |
| Месца пахаваньня | |
| Занятак | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
| Бацька | Ян Гараін[d] |
Алякса́ндар Мікала́й Гара́ін (30 сакавіка 1651, Лыскаў — 7 сьнежня 1735) — рымска-каталіцкі дзяяч ВКЛ. З шляхецкага роду Гараінаў.
Сьвятар ад 9 красавіка 1678. 15 верасьня 1704 прызначаны біскупам-суфраганам беларускім Віленскае дыяцэзіі й тытулярным біскупам Тыбэрыі. Ад 23 сьнежня 1711 біскуп смаленскі, ад 7 сьнежня 1716 жамойцкі.
У 1722 годзе, зьяўляючыся дзедзічам Альковіч, на свае сродкі пабудаваў там драўляны касьцёл Нараджэньня Найсьвяцейшай Марыі Панны[1].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ Аляксей Яроменка. Альковіцкі касцёл Турызм. Вялейка.org. Праверана 1 лютага 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
