Павал Францішак Сапега
Павал Францішак Сапега | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1657 |
Памёр | 1 кастрычніка 1715 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Ян Фрыдэрык Сапега Канстанцыя з Гербутаў |
Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі дыякан |
Павал Францішак Сапега (да 23 красавіка 1657 — 1 кастрычніка 1715, Кодань) — рэлігійны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Сакратар вялікі літоўскі (1704—1713[1]), біскуп жамойцкі (1715).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Яна Фрыдэрыка і Канстанцыі з Гербутаў. Меў братоў Казімера Ўладзіслава і Мікалая Лявона.
Навучаўся ў езуіцкіх калегіюмах у Львове і Варшаве. Працягваў адукацыю ў Заходняй Эўропе, наведаў Італію, Францыю, Нідэрлянды і Нямеччыну. У 1679 вярнуўся ў Літву.
Як палкоўнік у 1683 удзельнічаў у выправе войска Вялікага Княства Літоўскага ў Славаччыну і Вугоршчыну на дапамогу Вене. У 1684 адмовіўся ад вайсковай кар’еры і ўступіў у духоўны стан. У 1686 высьвечаны на сьвятара. З 1686 быў пробашчам у Кодні. Працяглы час знаходзіўся пры двары караля і вялікага князя, атрымаў у 1690 тытул каноніка варшаўскага, ад якога адмовіўся ў 1699.
У прысягнуў 1702 Аўгусту Моцнаму, ад якога атрымаў у 1704 урад сакратара вялікага літоўскага. Пад націкам радзіны ўлетку 1707 часова перайшоў на бок Станіслава Ляшчынскага. Высьвечаны на біскупа жамойцкага 21 студзеня 1715[2].
Пахавалі біскупа ў касьцёле Сьвятой Ганны ў Кодні[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Urzędnicy centralni i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego XIV—XVIII wieku. Spisy / Oprac. Henryk Lulewicz i Andrzej Rachuba. — Kórnik, 1994. S. 239.
- ^ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. V. — Patavii, 1952. S. 343.
- ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 201.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Павал Францішак Сапега — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў