Юры Тышкевіч (біскуп)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Юры Тышкевіч
Юры Тышкевіч
Юры Тышкевіч
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1596
Вішціціс[d], Ваўкавішкі, Ваўкавішкаўскі раён, Мар’ямпальскі павет, Летува
Памёр 7 студзеня 1656
Домнава[d], Расея
Пахаваны Касьцёл Сьвятых Станіслава й Уладыслава
Род Тышкевічы
Бацькі Ян Яўстах Тышкевіч
Соф'я Вішнявецкая[d]
Дзейнасьць ксёндз

Юры Тышкевіч (1596, мястэчка Вішцянец — 7 студзеня 1656, Домнаў у Прусіі) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп жамойцкі (1634—1649) і віленскі (ад 1649)

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Яна Яўстаха, ваяводы берасьцейскага, і Соф’і зь Вішнявецкіх. Меў братоў Антонія Яна, Казімера, Крыштапа і Фэліцыяна.

Навучаўся ў езуіцкіх акадэміях у Вільні, Любліне, Познані й Кракаве. Канонік кракаўскі, ад 1626 віленскі. Ад 17 траўня 1627 біскуп тытулярны Мэтонэ й суфраган віленскі. Ад 19 сьнежня 1633 ардынары жамойцкі, біскуп — ад 25 чэрвеня 1634.

Дбаў пра разьвіцьцё школьніцтва на Жамойці, праводзіў візытацыю дыяцэзіі, чатыры разы праводзіў дыяцэзіяльныя сыноды (1636, 1639, 1643, 1647). У 1637 стварыў кальварыю ў мястэчку, названым Жамойцкая Кальварыя, заснаваў там кляштар дамініканаў. У 1632 кансэкраваў касьцёл дамініканаў у Сейнах.

У 1638 быў легатам караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы да папы Урбана VIII, ад якога атрымаў тытул прэлата дамовага. У 1644 кіраваў каталіцкай дэлегацыяй у Торуні на Colloquium Charitativum — дыскусіі пратэстантаў і каталікоў пра яднаньне вызнаньняў.

Ад 9 сьнежня 1649[1] біскуп віленскі, зладзіў сынод дыяцэзіяльны, правёў візытацыю парафіяў. У вайну са Швэцыяй знаходзіўся ў Караляўцы.

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi. T. IV. — Regensberg, 1935. S. 370.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Юры Тышкевіч (біскуп)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў