Ян Стафан Гедройц
Ян Стафан Гедройц | |
![]() Ян Стэфан Гедройц | |
Род дзейнасьці | біскуп беларускі, вэрынопаліскі, інфлянцкі, жамойцкі |
---|---|
Дата нараджэньня | 2 лютага 1730 |
Месца нараджэньня | Гедройцы, ВКЛ |
Дата сьмерці | 13 траўня 1802 |
Месца сьмерці | |
Занятак | каталіцкі сьвятар |
Бацька | Бенядзікт Гедройц[d] |
Узнагароды | |
Ян Стафан Гедройц (польск. Jan Stefan Giedroyć; 2 лютага 1730, Гедройцы Віленскага ваяводзтва, цяпер Маляцкі раён Уцянскага павету Летувы — 13 траўня 1802) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп інфлянцкі (з 1764) і жамойцкі (з 1778)[1].
Кавалер Ордэна Белага Арла (1766).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З княскага роду Гедройцаў, сын Бэнэдыкта. Высьвечаны на сьвятара 1 кастрычніка 1752 году. Ад 1755 году быў сябрам віленскае капітулы. Як пратэжэ віленскага біскупа Ігнація Масальскага, зрабіў у часе гаспадараньня Станіслава Аўгуста бліскучую палітычную й касьцёльную кар’еру. 22 жніўня 1763 году прызначаны тытулярным біскупам Вэрынопаліскім і дапаможным біскупам Віленскае дыяцэзіі — біскупам Беларускім. 22 красавіка 1765 году прызначаны Інфлянцкім біскупам.
На паседжаньні Сэнату востра асудзіў Барскую канфэдэрацыю. Данёс расейскім войскам, што знаходзіліся паблізу Вільні, пра намер віленскае шляхты далучыцца да паўстаньня. Але ж у 1773 годзе ў час Сойму, які зацьвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітай, зьбіраўся публічна выступіць у абарону цэласьці Рэспублікі. Згадзіўся прыняць мучаніцкую сьмерць, але кароль зь цяжкасьцямі здолеў пераўпэўніць яго. Аднак неўзабаве стаўся гарачым прыхільнікам Расеі.
Дзякуючы апецы расейцаў і караля 30 сакавіка 1778 году быў прызначаны жамойцкім біскупам. Вінаваціўся ў прагным зьбіраньні бэнэфіцыяў і прасоўваньні сваіх сваякоў Гедройцаў на касьцельныя пасады. Дарадца Пастаяннае Рады ў 1778 і 1780 гадох, у 1784 годзе засядаў у ейным Скарбовым Дэпартамэнце.
Быў праціўнікам Канстытуцыі 3 траўня 1791 году і гарачым прыхільнікам Таргавіцкае канфэдэрацыі. Фігураваў у сьпісе асобаў, на якіх маглі разьлічваць расейцы, пры скасаваньні канстытуцыі. Па здушэньні Касьцюшкаўскага паўстаньня загадаў арыштаваць ксяндза, які абразіў Кацярыну ІІ, за што атрымаў падзяку ад расейскага пасла Мікалая Рапніна.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Іканаграфія Яна Стафана Гедройца
Папярэднік Людавіку Альварэш дэ Фіґейрэду |
Вэрынопаліскія біскупы 1763—1765 |
Наступнік Ігнацы Блажэй Францішак Красіцкі |
Папярэднік Тамаш Ігнацы Зянковіч |
Беларускія біскупы 1763—1765 |
Наступнік Фэлікс Тавянскі |
Папярэднік Антоні Казімеж Астроўскі |
Інфлянцкія біскупы 1765—1778 |
Наступнік Антоні Мацей Серакоўскі |
Папярэднік Ян Дамінік Лапацінскі |
Жамойцкія біскупы 1778—1802 |
Наступнік Юзаф Арнульф Гедройц |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пазднякоў В. Гедройцы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 521.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4