Абрагам Война
Выгляд
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 1569 |
| Памёр | 14 красавіка 1649 |
| Пахаваны | |
| Род | Войны-Грычынавічы |
| Бацькі | Сямён Война[d] |
| Дзейнасьць | каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Абрагам Война (1569 — 14 красавіка 1649) — рымска-каталіцкі й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Канонік віленскі, біскуп суфраган віленскі ад 1611 году, тытулярны біскуп мэтонскі, біскуп жамойцкі ў 1627—1630 гадох і віленскі ад 1630 году.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў, сын Сямёна. Быў канонікам віленскім, у 1611 годзе стаў біскупам суфраганам віленскім, потым быў тытулярным біскупам мэтонскім, у 1627—1630 гадох біскупам жамойцкім, з 1630 году віленскім.
Запрасіў у Вільню кармэлітаў і шпітальераў, які пазьней заснавалі шпіталь і аптэку. Змагаўся з пратэстантызмам, кіраваў перасьледамі кальвіністаў[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Іканаграфія Абрагама Войны
- Невядомы мастак, XVII ст.
- Невядомы мастак, XVIII ст.
- Невядомы мастак, XIX ст.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пазднякоў В. Войны // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 461.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
