Богдан Лобанц
| Богдан Лобанц | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 18 студзеня 1978[1][2][3] (48 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 78 кг | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1995—1997 | Карвінул[d] | 40 (0) |
| 1997—2000 | Рапід Бухарэст | 80 (0) |
| 2000—2006 | Аякс | 49 (0) |
| 2001—2002 | → Дынама Бухарэст | 22 (0) |
| 2006—2007 | Фіярэнтына | 17 (0) |
| 2007—2009 | Дынама Бухарэст | 71 (0) |
| 2009—2018 | Рома | 22 (0) |
| Зборныя | ||
| 1997—1998 | Румынія (да 21)[d] | 10 (0) |
| 1998—2018 | Румынія | 86 (61) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2024— | Рапід Бухарэст | |
Богдан Лобанц (па-румынску: Bogdan Lobonț; нар. 18 студзеня 1978 году, Хунэдаара, Румынія) — румынскі футбаліст, брамнік. У 1998—2013 гадах выступаў за нацыянальную зборную Румыніі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Богдан пачаў кар’еру ў сваім родным горадзе Хунэдаара, выступаючы за клюб «Карвінул». У 1997 годзе Лобанц перайшоў у склад «Рапіда» Бухарэст, у якім выдатна выступаў. У 2000 годзе Лобанц перайшоў у нідэрляндзкі клюб «Аякс». Але неспрактыкаванасьць, а пазьней і траўма не дазволілі Богдану стаць гульцом асноўнага складу, і на адзін сэзон ён быў аддадзены ў арэнду бухарэсцкаму «Дынама». Вярнуўшыся ў «Аякс», Лобанц пэрыядычна абараняў браму клюбу, добра зарэкамендаваўшы сябе ў матчах чэмпіянату Нідэрляндаў і Лізе чэмпіёнаў.
У студзені 2006 году Лобанц быў прададзены клюбу італьянскай Сэрыі А «Фіярэнтыне», які шукаў замену брамніку Сэбаст’ену Фрэю, які атрымаў траўму. Не зважаючы на тое, што Лобанц выдатна гуляў за клюб, па вяртаньні Фрэя Богдан стаў запасным гульцом.
Страціўшы месца ў нацыянальнай зборнай, Лобанц вырашыў пакінуць клюб і ў 2006 годзе вярнуўся на радзіму гуляць за «Дынама» Бухарэст, у якім да таго выступаў у арэндзе. Шмат у чым дзякуючы Богдану «Дынама» стала пераможцам чэмпіянату Румыніі й прайшло кваліфікацыю Лігі чэмпіёнаў.
«Рома»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]31 жніўня 2009 году «Рома» выкупіла кантракт гульца ў «Дынама». Першае сваё зьяўленьне ў складзе рымскага клюбу Лобанц зьдзейсьніў 4 кастрычніка, калі выйшаў на зьмену ў матчы супраць «Напалі». У «Роме» Богдан ня быў асноўным брамнікам, а выходзіў на матчы толькі калі асноўны брамнік ня можа згуляць. Гэтак у сэзоне 2011—2012 гадоў Лобанц 4 разы зьявіўся ў браме на матчах Сэрыі А, калі Стэкеленбург атрымаў траўму.
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Лобанц зьяўляецца брамнікам зборнай Румыніі з 1998 году, згуляўшы за гэты час больш за 70 матчаў у складзе нацыянальнай каманды.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбныя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Рапід»:
- Чэмпіён Румыніі: 1999
- Уладальнік Кубка Румыніі: 1998
- Уладальнік Супэркубка Румыніі: 1999
«Дынама»:
- Чэмпіён Румыніі (2): 2002, 2007
«Аякс»:
- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2004
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bogdan Lobont // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ BOGDAN IONUT LOBONT // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Bogdan Lobont // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт
- Профіль на сайце RomanianSoccer.ro
- Статыстыка на сайце National Football Teams