Перайсьці да зьместу

Станіслаў Іжакоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Іжакоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 жніўня 1994(1994-08-22)[1] (30 гадоў)
Рост 190 см
Вага 75 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Лякаматыў Гомель
Нумар 44
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2014—2017 Гомель 43 (1)
2017 Белшына 28 (0)
2018 Мікашэвічы 27 (2)
2019—2021 Спадарожнік 60 (1)
2021 Шахцёр Петрыкаў 19 (0)
2022 Макслайн 23 (0)
2023 Гомель 3 (0)
2024—4 Лякаматыў Гомель 31 (2)
Зборныя
2013—2015 Беларусь (да 21) 4 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
23 лістапада 2024.

Станісла́ў Іжакоўскі (нарадзіўся 22 жніўня 1994 году) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лякаматыва».

Кар’еру пачаў у складзе «Гомля», з 2011 году гуляў за дубль. У 2012 годзе разам з камандай стаў пераможцам чэмпіянату дублёраў. У сэзонах 2013 і 2014 гадоў працягваў гуляць за дубль, аднак часам прыцягваўся да асноўнага складу каманды. 30 лістапада 2014 году дэбютаваў у асноўным складзе «Гомля» ў Найвышэйшай лізе ў матчы апошняга тура супраць менскага «Дынама», выйшаўшы на замену ў кампэнсаваны час.

Па заканчэньні сэзону 2014 году «Гомель» пакінула значная колькасьць гульцоў, і некалькі дублёраў, у тым ліку Іжакоўскі, былі пераведзеныя ў асноўную каманду[3]. Сэзон 2015 году распачаў ужо адным з асноўных цэнтральных абаронцаў «Гомля». У чэрвені некаторы час не трапляў у асноўны склад, але потым зноў замацаваўся ў цэнтры абароны гамельчукоў. У сэзоне 2016 году працягваў быць асноўным абаронцам, а 5 лістапада 2016 году ў матчы апошняга тура Першай лігі забіў свой першы гол за «Гомель», які прынёс клюбу перамогу над «Ашмянамі» і першае месца ў Першай лізе. У лютым 2017 году выправіўся на прагляд у «Белшыну» і ў выніку быў арандаваны бабруйскім клюбам[4]. У складзе «Белшыны» замацаваўся ў якасьці асноўнага абаронцы. Па заканчэньні сэзону ў сьнежні 2017 году вярнуўся ў «Гомель».

У пачатку 2018 году некаторы час трэнаваўся з «Гомлем» і гомельскім «Лякаматывам», а ў лютым далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта», зь якім неўзабаве падпісаў кантракт. У студзені 2019 году перайшоў у жыткавіцкі ЮАС[5], аднак у сакавіку 2019 году далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка», зь якім у красавіку падпісаў кантракт[6]. Здолеў замацавацца ў пачатковым складзе рэчыцкага клюбу. У студзені 2020 году стала вядома, што абаронца застаецца ў «Спадарожніку» на сэзон 2020 году[7]. У 2020 годзе працягваў быць гульцом асноўнага складу, дапамог камандзе прасунуцца ў Найвышэйшую лігу. У 2021 годзе заставаўся гульцом стартавага складу «Спадарожніка» ў Найвышэйшай лізе.

У ліпені 2021 году, пасьля таго як «Спадарожнік» зьняўся з Найвышэйшай лігі, далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёру»[8]. Замацаваўся ў першай адзінаццатцы каманды. У сьнежні 2021 году пакінуў петрыкаўскі клюб[9]. У лютым 2022 году стаў гульцом рагачоўскага «Макслайна». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй прабіцца ў Найвышэйшую лігу, аднак «Макслайн» ня быў дапушчаны да ўдзелу ў элітным дывізіёне. У студзені 2023 году праходзіў прагляд у «Гомлі» і ў лютым падпісаў кантракт з клюбам[10]. У сэзоне 2023 году часьцей заставаўся на лаўцы запасных. У студзені 2024 году па заканчэньні кантракта пакінуў «Гомель»[11] і неўзабаве далучыўся да гомельскага «Лякаматыву»[12].

Гуляў за юнацкія зборныя Беларусі. Улетку 2013 году выступаў за зборную Беларусі (да 20 гадоў). 14 чэрвеня 2015 году згуляў свой адзіны матч за зборную Беларусі (да 21 году), выйшаўшы на замену ў другім тайме таварыскага матча супраць зборнай Расеі.

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Гомель 2015 Найвышэйшая ліга 20 0
2016 Першая ліга 22 1
Белшына 2017 Першая ліга 28 0
Граніт 2018 Першая ліга 27 2

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]