Дзьмітры Крывашэеў
| Дзьмітры Крывашэеў | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 верасьня 1998[1] (28 гадоў) | |
| Рост | 172 см | |
| Вага | 69 кг[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Мазырскі НПЗ[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2023 | Славія Мазыр | 26 (2) |
| 2021 | → Лякаматыў Гомель | 4 (0) |
| 2023—2025 | Лякаматыў Гомель | 64 (9) |
| 2026 | Паперпрам | 6 (0) |
| 2026— | Мазырскі НПЗ[d] | 2 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Дзьмі́тры Крывашэ́еў (нар. 19 верасьня 1998 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2015 году пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». У сэзоне 2018 году, калі «Славія» выбыла ў Першую лігу, пачаў гуляць за асноўную каманду, дзе дапамог ёй вярнуцца ў элітны дывізіён. Сэзон 2019 году зноў пачаў у дублі, а 10 траўня 2019 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы супраць «Менску» (4:3). У 2019 і 2020 гадах працягваў гуляць за клюбны дубль, часам зьяўляючыся ў першай камандзе мазырчукоў.
У сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду ў гомельскі «Лякаматыў»[3]. Праз траўмы прапусьціў большую частку сэзону 2021 году. У сьнежні 2021 году вярнуўся з арэнды ў «Славію». У 2022—2023 гадах гуляў за дубль мазырскага клюбу. У гэты час гулец не прыцягваўся да асноўнай каманды. У жніўні 2023 году склаў аднагадовы кантракт зь «Лякаматывам». Пасьля ліквідаваньня клюбу па сэзоне 2025 году, далучыўся да «Паперпраму». У канцы чэрвеня 2026 году пакінуў каманду[4].
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Славія Мазыр | 2018 | Першая ліга | 21 | 2 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 https://fcslavia.by/ru/player/krivosheev-1
- ↑ Профіль на сайце pressball.by
- ↑ "Славия" отдала Кривошеева в аренду
- ↑ Дмитрий Кривошеев покинул "Бумпром" (рас.). Football.by (2026-06-30). Праверана 2026-07-25 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway