Кібарт Мінімонтавіч
Герб «Окша» | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Бацькі | Мінімонт |
| Дзеці | Міхайла |
Кібарт Мінімонтавіч — літоўскі баярын.
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Расенах, а таксама ў Крожах і Кернаве.
Імя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кібарт, Кібэрт або Гібэрт (Kibart, Kibbert[1], Gibert) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гіб- (-кіб-) (імёны ліцьвінаў Гібік, Гібель, Кібар; германскія імёны Gibico, Giebel, Kiber) паходзіць ад гоцкага giba 'дарунак'[3], а аснова -берт- (-бэрт-, -барт-) (імёны ліцьвінаў Зыбарт, Любарт, Эйбарт; германскія імёны Siebart, Lubert, Eibert) — ад германскага berhta 'яркі'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кибортъ Минимонтовичъ (Киборт Минимонтович[5], 1440—1492 гады)[6].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зь літоўскага баярскага роду, сын Яна Мінімонта гербу «Окша».
Ад вялікага князя Казімера атрымаў людзей у Радуні і Эйшышках. Відаць, яго можна ідэнтыфікаваць з расенскім цівуном Кібартам (1470 або 1471 год)[5].
Меў сына Міхайлу.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 30.
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 279, 632.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 131.
- ↑ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 16.
- 1 2 Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- ↑ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4