Бэна Шміц
| Бэна Шміц | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 17 лістапада 1994[1][2] (31 год) | |
| Рост | 182 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Баварыя II[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2014 | Баварыя II[d] | 46 (3) |
| 2014 | Ліфэрынг | 7 (0) |
| 2014—2016 | Рэд Бул Зальцбург | 45 (0) |
| 2016—2018 | РБ Ляйпцыг | 18 (0) |
| 2018—2024 | Кёльн | 130 (1) |
| 2024—2025 | Грасгопэр Цюрых | 26 (0) |
| 2025— | Баварыя II[d] | 11 (0) |
| Зборныя | ||
| 2013—2014 | Нямеччына (да 20)[d] | 9 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Бэ́на Шміц (па-нямецку: Benno Schmitz; нар. 17 лістапада 1994 году) — нямецкі футбаліст, правы абаронца клюбу «Баварыя II».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць]Шміц пачаў гуляць у футбол у мясцовым мюнхэнскім клюбе «Вальдэрлях». У 2001 годзе перайшоў у моладзевую дружыну «Баварыі», дзе ў выніку быў пераведзены ў іхную рэзэрвовую каманду ў 2012 годзе. Пасьля не магчымасьці зачапіцца за галоўную дружыну нямецкага гранду, Шміц вырашыў пакінуць клюб і падпісаў кантракт з аўтрыйскім чэмпіёнам клюбам «Рэд Бул» улетку 2014 году[3]. 23 жніўня 2014 году гулец дэбютаваў у лізе ў хатнім матчы супраць «Райндорфу», зьявіўшыся на пляцоўцы на 83-й хвіліне матчу, які скончыўся зь лікам 5:0 на карысьць гаспадароў[4]. У 2016 годзе гулец апынуўся ў нямецкім клюбе кампаніі Рэд Бул «РБ Ляйпцыг», дзе правёў толькі 2 сэзоны, бо ня здолеў зачапіцца за асноўны склад, зьяўляючыся гульцом ратацыі. У 2018 годзе Шміц перайшоў у табар «Кёльну» паводле ўгоды паміж клюбамі. Сума транфэру ацэньвалася ў памеры 1,5 млн эўра[5].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць]«Рэд Бул»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2015
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ а б в Benno Schmitz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Benno Schmitz // Salzburgwiki (ням.)
- ^ «Bayern II rightback Benno Schmitz signs pre-contract with Red Bull Salzburg». Bavarian Football Works.
- ^ «Red Bull Salzburg vs. SC Rheindorf Altach». Soccerway.
- ^ «1. FC Köln schnappt sich Benno Schmitz von RB Leipzig». Sport.de.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball