Даві Зэльке

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даві Зэльке
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 студзеня 1995(1995-01-20)[1][2] (29 гадоў)
Рост 192 см
Вага 82 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Кёльн
Нумар 27
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014
2014—2015
2015—2017
2017—2023
2020—2021
2023—
Вэрдэр 2
Вэрдэр
РБ Ляйпцыг
Гэрта
Вэрдэр (арэнда)
Кёльн
26 (9)
33 (9)
51 (14)
114 (19)
34 (3)
33 (10)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
9 сакавіка 2024.

Да́ві Зэ́льке (па-нямецку: Davie Selke; нар. 20 студзеня 1995 году) — нямецкі футбаліст, нападнік клюбу «Кёльн». Мае этыёпскае і чэскае паходжаньне. На думку шэрагу футбольных адмыслоўцай, у маладосьці Зэльке разглядаўся як будучая замена ў зборнай Нямеччыне Міраслава Клёзэ[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец прайшоў акадэміі шматлікіх клюбаў, але ў 2013 годзе далучыўся да брэмэнскага «Вэрдэру», зь якім дэбютаваў у Бундэсьлізе 3 лістапада ў матчы супраць «Гановэра-96»[4][5]. У гэтай сустрэчы малады нападнік замяніў у другім тайме Клемэнса Фрыца. Ужо ў наступным сэзоне Зэльке стаў часта зьяўляцца на гульнявой пляцоўцы, улучыўшы 9 гало ў брамы супернікаў. Не зважаючы на жаданьне захаваньня гульца, 1 красавіка 2015 году было агалошана, што гулец далучыцца да клюбу Бундэсьлігі 2 «РБ Ляйпцыг»[6]. У першы сэзон Зэльке ў ляйпцыскім клюбе, «РБ Ляйпцыг» прасунуўся ў Бундэсьлігу. Улетку 2017 году далучыўся да сталічнай «Гэрты». У студзені 2020 году быў прыдбаны на правах арэнды «Вэрдэрам», які мог набыць гульца на сканчэньні сэзону. Аднак, з улікам страты месца ў Бундэсьлізе, «музыкі» палічылі найлепшым не набываць футбаліста. Зэльке вярнуўся ў «Гэрту», дзе 30 красавіка 2022 году згуляў свой соты матчы у складзе бэрлінцаў у Бундэсьлізе. 2 студзеня 2023 году прыяднаўся да «Кёльну».

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Davie Selke // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Davie Selke // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Stockhofe, Lukas (4.07.2015). «Sturmlegende Klaus Fischer: „Selke ist der junge Klose“. Goal.
  4. ^ Robey, Will (13.09.2014) «Everything you need to know about… Davie Selke». Four Four Two.
  5. ^ «Garcia sorgt für das Bremer Happy-End». Kicker.
  6. ^ Whitney, Clark (2.04.2015). «Davie Selke Transfer Confirms Leipzig Have Become the Next Hoffenheim». Bleacher Report.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]