Ковель

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам MerlIwBot (гутаркі | унёсак) у 07:07, 29 жніўня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Ковель
Ковель
Герб Ковелю Сьцяг Ковелю
Першыя згадкі: 1310
Магдэбурскае права: 24 сьнежня 1518
Вобласьць: Валынская
Плошча: 47,3 км²
Насельніцтва: 68 000 (2009)
Тэлефонны код: +380 3352
Паштовы індэкс: 45000
Геаграфічныя каардынаты: 51°13′09″ пн. ш. 24°41′16″ у. д. / 51.21917° пн. ш. 24.68778° у. д. / 51.21917; 24.68778Каардынаты: 51°13′09″ пн. ш. 24°41′16″ у. д. / 51.21917° пн. ш. 24.68778° у. д. / 51.21917; 24.68778
Ковель на мапе Ўкраіны
Ковель
Ковель
Ковель
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons
Ковельская меская рада

Ковель (па-ўкраінску: Ковель) — места абласнога падпарадкаваньня ў Валынскай вобласьці Ўкраіны, на рацэ Тур’я. Адміністрацыйны цэнтар Ковельскага раёну. Плошча 47,3 км². Насельніцтва 68 тыс. чал. (2009).

Знаходзіцца за 70 км на паўночны захад ад Луцку. Адзін з найбольшых чыгуначных вузлоў Заходняй Украіны. Празь места праходзяць аўтамабільныя шляхі E373, E85 эўрапейскага значэньня і М07, М19 дзяржаўнага значэньня.

Гісторыя

Насельніцтва

  • 1863 — 3646 чал.
  • 1881 — 4675 чал.[2]
  • 1893 — 15 116 чал, зь іх паводле веравызнаньня: праваслаўных 5498, рымска-каталікоў 3088, юдаістаў 5810, пратэстантаў 612, іншых 108; паводле стану: шляхты 696, мяшчанаў 13 032, сялянаў 1266, замежных падданых 65, іншых 57.[3]
  • 1972 — 36 тыс. чал.[4]
  • 1991 — 69,7 тыс. чал.[5]
  • 2009 — 69 тыс. чал.

Эканоміка

Завод сельскагаспадарчых машынаў, ільнозавод; дрэваапрацоўчы, будматэрыялаў, мясны камбінаты.

Выдатныя мясьціны

  • Гістарычная забудова места (кан. XIX — пач. XX стст.)
  • Касьцёл Сьв. Ганны (перавезены зь вёскі Вішанькі, 1771)
  • Сынагога (XIX ст.)
  • Царква Дабравешчаньня Прасьв. Багародзіцы (1877)
  • Царква Сьв. Міхала (1903)
  • Царква Ўваскрэшаньня Хрыстова (1877)

Галерэя

Месты-сябры

Ліхтар з пазначэньнем адлегласьцяў да партнэрскіх местаў

Крыніцы

  1. ^ а б Валерый Грынявецкі. Ковель // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 119
  2. ^ Kowel // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 516
  3. ^ Ковель // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
  4. ^ Ковель // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  5. ^ Ковель // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Ковельсховішча мультымэдыйных матэрыялаў