Ракіні
| Ракіні | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Украіна |
|---|---|
| Вобласьць | Валынская |
| Раён | Луцкі |
| Першыя згадкі | 1545 |
| Геаграфія | |
| Плошча | 1,6 км² |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 50°49′55″ пн. ш. 25°16′09″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 1400 чал. (2025) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +380-332 |
| Паштовы індэкс | 45626 |
| КОАТУУ | 0722855200 |
| Ракіні на мапе Ўкраіны Ракіні | |
Ракіні[1] (па-ўкраінску: Рокині) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Луцкім раёне Валынскай вобласьці Ўкраіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мястэчка ўпершыню згадваецца ў дакумэнтах рэвізіі Луцкага замку ў 1545 годзе пад назвай Рукыня.
Аб старажытнасьці паселішча на гэтым месцы сьведчаць шматлікія археалягічныя знаходкі: зубы выкапнёвага каня, косьці маманту, прылады працы культуры лінэйна-стужачнай керамікі нэалітычнай эпохі, абломкі посуду медна-бронзавага часу, срэбныя манэты XVI ст., абломкі посуду XVI—XVII ст. і іншае.
Жыхары вёскі Ракыні (Рукыні) займаліся земляробствам, рамёствамі, рыбалоўствам, млынарствам, абслугоўвалі патрэбы Жыдычынскага кляштару, які вёў актыўны гандаль і меў патрэбы ва ўмелых людзях. І сёньня можна ўбачыць плаціну ад Ракіняў да Жыдычына, дзе быў мост праз Стыр, празь які і вывозілі адсюль хлеб, тканіны, прадукты лесу(мёд, воск, смалу і інш.), лесаматэрыялы. Быў тут і жалезаробны промысел.
У 1570 годзе ў паселішчы было больш за 10 розных манастырскіх службаў, да 20 агароднікаў, чатыры рамесьнікі, рыбакі. Дзейнічалі карчма, вадзяныя млыны, якія захоўваліся да 30-х гг. XIX ст. У дакумэнтах фіксуюцца напады на паселішча татарскіх атрадаў з асабліва жорсткімі рабаваньнямі і спаленьнямі ў 1495, 1601, 1681 гг. З 1608 годзе да пачатку XIX ст. Ракіні былі ва ўпраўленіні грэка-каталіцкіх эпіскапаў.
У 1848 годзе прыгонныя вёскі, як і суседніх сёлаў, адмаўляліся выконваць цяжкую паншчыну і патрабавалі перавесьці іх на чынш. У 1911 годзе тут былі 72 двары, пераважна нямецкіх пасяленцаў, 480 жыхароў, царква і пачатковая школа.
Падчас Брусілаўскага прарыву аўстра-нямецкага фронту летам 1916 году, у раёне вёскі адбыўся жорсткі бой войскаў расейскага 46-га армейскага корпусу 1-й кавалерыйскай дывізіі 8-й арміі Паўднёва-Заходняга фронту. На паўночнай ускраіне вёскі ў 1990 годзе было знойдзена пахаваньне 11 воінаў 46-га корпуск.
У пачатку Другой сусьветнай вайны, у 1940 году, нямецкае насельніцтва выехала зь сяла Ракіні ў Нямеччыну, а пасяліліся тут людзі зь іншых вёсак, утварылі саўгас «Бальшавік». Калі нацысты акупавалі Валынь, шмат дамоў у вёсцы было спалена карнымі атрадамі, растраляна больш за 30 мясцовых жыхароў. Адбівалі вёску ад немцаў воіны 181-й стралковай дывізіі, 12 зь якіх пахаваныя блізу вёскі Падлескі за пяць кілямэтраў ад Ракіняў.
У мястэчку дзейнічае Музэй гісторыі сельскай гаспадаркі Валыні, заснаваны ў 1979 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Напісаньне ў адпаведнасьці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»