Лукаў (Турыйскі раён)
Лукаў | |||||
укр. Луків | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1537 | ||||
Былая назва: | Лукава-Мацееў, Мацееў | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Валынская | ||||
Раён: | Ковельскі | ||||
Плошча: | 6,93 км² | ||||
Вышыня: | 199 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 3100 чал. (2018) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-3363 | ||||
Паштовы індэкс: | 44810 | ||||
КОАТУУ: | 0725555400 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°14′0″ пн. ш. 24°20′51″ у. д. / 51.23333° пн. ш. 24.3475° у. д.Каардынаты: 51°14′0″ пн. ш. 24°20′51″ у. д. / 51.23333° пн. ш. 24.3475° у. д. | ||||
Лукаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://lukiv.com.ua |
Лукаў[1] (па-ўкраінску: Луків) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ковельскім раёне Валынскаяй вобласьці Украіны.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мястэчка разьмешчана на тэрыторыі фізыка-геаграфічнага краю «Валынскае Палесьсе» ў хвойна-шыракалістнай фізыка-геаграфічнай зоне зьмешаных лясоў, якую таксама называюць Украінскім Палесьсем і якая зьяўляецца вільготнай і ўмерана цёплай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1537 годзе мястэчка ўпершыню згадана ў пісьмовых крыніцах як сяло Лукава-Мацееў. Пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе — у складзе Ковельскага павету Валынскай губэрні Расейскай імпэрыі. У 1870 годзе ў мястэчку Мацееў налічвалася 240 дамоў і 1035 жыхароў.
У 1940 годзе населены пункт атрымаў статус пасёлка гарадзкога тыпу і быў перайменаваны ў Мацееў (па-ўкраінску: Мацеїв). У 1946 годзе мястэчка было перайменавана ў Лукаў.
У 1974 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, фабрыка культурна-бытавых вырабаў, птушкаінкубатарная станцыя, ільнонасеньняводчая станцыя, вучэльня мэханізацыі сельскай гаспадаркі. У 1980 годзе тут дзейнічалі камбінат будаўнічых матэрыялаў, сыраробны цэх Ковельскага маслазаводуа, участак Турыйскай фабрыкі культурна-бытавых тавараў, птушкаінкубатарная станцыя, камбінат бытавых прадпрыемстваў, дом быту, сельскагаспадарчае прафэсійна-тэхнічнае вучэльня, сярэдняя школа, дзьве бальніцы, дом культуры і дзьве бібліятэкі. У студзені 1989 году колькасьць насельніцтва мястэчка складала 3418 чалавек.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Напісаньне ў адпаведнасьці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»