Люблінец
Люблінец | |||||
укр. Люблинець | |||||
| |||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Валынская | ||||
Раён: | Ковельскі | ||||
Насельніцтва: | 4600 чал. (2018) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-3352 | ||||
Паштовы індэкс: | 45034 | ||||
КОАТУУ: | 0722155700 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°11′0″ пн. ш. 24°37′0″ у. д. / 51.18333° пн. ш. 24.61667° у. д.Каардынаты: 51°11′0″ пн. ш. 24°37′0″ у. д. / 51.18333° пн. ш. 24.61667° у. д. | ||||
Люблінец | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Люблінец[1] (па-ўкраінску: Люблинець) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Ковельскім раёне Валынскаяй вобласьці Украіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Населены пункт Люблінец разьмешчаны на поўдні Валынскага Палесься. Адлегласьць да раённага цэнтру (г. Ковель) аўтамабільным шляхам і чыгункай — 11 км. У мястэчку ёсьць чыгуначная станцыя Люблінец-Валынскі (11 км да Ковеля), празь якую праходзіць чыгуначнае спалучэньне са станцыі Ковель да станцыі Львоў. Ад мястэчка да аўтамабільнай міжнароднай магістралі Кіеў — Ковель — Люблін — 3 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва мястэчка паходзіць ад назвы шляху, які праходзіў паблізу хутароў і вёў да Любліну. 22 сьнежня 1986 году вёска Люблінец атрымала статус пасёлка гарадзкога тыпу.
У 2005 годзе ў мястэчку ўтварылася Сьвята-Панцеляймонаўская парафія, першыя служэньні праходзілі ў капліцы-пакой амбуляорыі, потым у вагончыку ў полі. У пачатку 2009 году пабудавалі і асьвяцілі капліцу, тады ж зьдзейсьнены чын заснаваньня новага храмаў і ўсталяваньне на храме крыжа. 18 кастрычніка 2015 году ў Люблінцы адбылося асьвячэньне царквы сьв. Панцеляймона, літургію ўзначаліў біскуп Уладзімер-Валынскі Матфэй. У 2016 годзе мястэчка ўвайшло ў наваствораную Люблінецкую пасялковаю аб’яднаную тэрытарыяльную грамаду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Напісаньне ў адпаведнасьці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»