Легіянова
| Легіянова лац. Lehijanova | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Польшча | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Ваяводзтва | Мазавецкае | ||||
| Павет | Легіяноўскі | ||||
| Дата заснаваньня | 1877 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Вышыня НУМ | 77 м[1] | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 52°24′ пн. ш. 20°53′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Сайт | legionowo.pl (пол.) | ||||
| Легіянова на мапе Польшчы Легіянова | |||||
Легіянова (па-польску: Legionowo) — места ў Мазавецкім ваяводзтве Польшчы, цэнтар Легіяноўскага павету. Знаходзіцца ў Варшаўскай катлавіне, прыкладна за 22 км на поўнач ад сталіцы і ўваходзіць у Варшаўскую аглямэрацыю.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Места знаходзіцца ў цэнтры Мазавецкага ваяводзтва. Легіянова ляжыць на транспартных шляхах ад Варшавы да Гданьску і Мазурскага Паазер’я. За 7 км знаходзіцца Зэгжынскае возера — месца адпачынку жыхароў Варшавы і ваколіц.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Легіянова — шостае паводле колькасьці жыхароў места Мазавецкага ваяводзтва і першае ў Польшчы паводле шчыльнасьці насельніцтва.
Прырода
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Амаль з усіх бакоў Легіянова акружаюць лясы. Лясістасьць у граніцах места складае 10,3%, у Легіяноўскім павеце — 30,6%[3]. Паблізу знаходзіцца штучнае Зэгжынскае возера.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гісторыя Легіянова пачынаецца ў XIX стагодзьдзі. У 1877 на тэрыторыі маёнтку графа Патоцкага паўстала станцыя Надвісьлянскай чыгункі Яблонна. Празь некалькі гадоў граф Аўгуст Патоцкі заклаў непадалёк летнішча Гуцін (цяпер раён Легіянова).
У 1892 року зь іншага боку чыгуначнай станцыі паўстаў царскі вайсковы гарнізон, у 1898 — паветраплавальны аддзел Варшаўскага ўмацаванага раёну. Традцыя паветраплаваньня, запачаткаваная расейцамі, праіснавала ў Легіянове амаль да канца XX стагодзьдзя.
У 1897 року паўстала гута „Яблонна“.
З пачаткам Першай сусьветнай вайны Легіянова і Яблонна сталі аднымі з найважнейшых мясьцінаў дысьлякацыі расейскіх жаўнераў. З 1915 року ў Легіянова ўвайшлі нямецкія войскі. 14 лістапада 1918 тут упершыню зьявіліся польскія вайскоўцы. 3 траўня 1919 паселішча афіцыйна атрымала назву Легіянова.
У міжваенны час пачалося расквітаньне мясцовасьці, хуткі рост насельніцтва і тэрыторыі. З 1930 року Легіянова - цэнтар вясковай гміны. У сярэдзіне 1930-х рокаў пабудаваная сынагога.
Пасьля акупацыі Нямеччынай у 1940 року было створанае жыдоўскае гета, дзе пражывалі ад 2500 да 3000 чалавек. 26 лютага 1940 нацысты расстралялі 190 жыхароў Генрыкова, Яблоннай і Легіянова, а 4 кастрычніка 1942 року ліквідавалі гета.
1 жніўня 1944 року ў Легіянове, як і ў іншых суседніх раёнах, пачаліся бітвы ў падтрымку Варшаўскага паўстаньня, у якіх бралі ўдзел каля 4 тысячаў жыхароў.Неўзабаве супраціў быў спынены, але ягоныя ўдзельнікі працягвалі пастаўляць у Варшаву ежу і зброю, а таксама апекаваліся параненымі.
28 кастрычніка 1944 у места ўвайшлі бальшавікі. Тут быў створаны працоўны лягер №124 для „гітлераўскіх злачынцаў і здраднікаў польскага народу“.
У 1947 року места налічвала 9860 жыхароў. У 1950 узнавілася вытворчасьць паветраных шароў.
У 1952—1975 роках места ўваходзіла ў Навадворскі павет. 3 траўня 1962 атрымала статус места, пасьля чаго пачалося ягонае разьвіцьцё. У 1987 року колькасьць жыхароў перавысіла 50 тыс.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сядзіба Араўка (1928)
- Сядзіба Браткі (1928). З 2001 року тут дзейнічае Гістарычны музэй.
- Сядзібна-паркавы комплекс «Казлоўка» (1885)
- Кашары ў вялікарускім стылі. Цяпер музэй
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У гаспадарцы места пераважае швейная, харчовая, мэталаапрацоўчая, прамысловасьць вытворчасьці будматэрыялаў, драўніны, хімічная, тэхнічнай і турыстычнай сфэры, гандаль і паслугі.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Легіянова ляжыць на скрыжаваньні аўтадарог 61 Варшава — Легіянова — Аўгустаў і 632 Маркі — Легіянова — Плонск
Чыгуначная станцыя на трасе міжнароднага транспартнага калідору E65: Зэбжыдавіцы — Катавіцы — Варшава — Гданьск-Галоўны.
Адлегласьць да аэрапорту Варшава-Модлін — 20 км, да аэрапорту імя Фрыдэрыка Шапэна — каля 25 км. Паміж гэтымі аэрапортамі ходзіць чыгунка з двума прыпынкамі ў Легіянове.
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Баскетбольны клюб II лігі „Легіён“, гандбольны клюб I лігі „Легіянова“, футбольны III лігі „Легіяновія“
Месты-партнэры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Места[4] | Краіна | Заўвагі |
|---|---|---|
| Ковэль | ||
| Сеўліева | ||
| Цьзюцьзян | ||
| Царнікава | ||
| Баржомі |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ GeoNames (анг.) — 2005.
- ↑ https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/071412908011-0920806?var-id=1639616&format=jsonapi
- ↑ Statystyczne Vademecum Samorządowca. — Główny Urząd Statystyczny, 2015.
- ↑ Współpraca zagraniczna.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Jerzy Kasprzycki, Jerzy Stanisław Majewski Korzenie miasta, T. 6, Niedaleko od Warszawy. — Warszawa: Veda, 2004. — С. 184–190. — ISBN 83-85584-84-6