Барабан (архітэктура)

Бараба́н — цыліндрычная або шматгранная частка будынка, якая нясе купал. Ніжняя частка барабана абапіраецца на сьцены або падпружныя аркі, якія ўмацоўваюць або падтрымліваюць скляпеньні. Звычайна барабан вянчае будынак не ратандальнай, а прамавугольнай формы, а для пераходу ад квадратнага ў пляне падмурка да круглага ў сячэньні барабана выкарыстоўваюцца або асобыя трохвугольныя скляпеньні — ветразі або тромпы[1], то бок нішападобныя скляпеністыя канструкцыі па вуглах квадратнага падножжа.
Барабан, як правіла, прарэзаны выцягнутымі вокнамі, а знадворку можа быць аформлены аркатурным ці аркатурна-калёнчатым поясам і іншым архітэктурным дэкорам. Барабан часьцяком выкарыстоўваецца ў архітэктуры купальных хрысьціянскіх цэркваў, асабліва праваслаўных.
У архітэктуры Беларусі барабан вядомы з XI стагодзьдзя.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сабор Нікарцмінда. Грузія. Барабан купала. Сьветлавы барабан і купал сабора сьв. Пятра, Ватыкан. Барабан і купал працы Філіпа Брунэлескі Санта-Марыя-дэль-Ф’ёрэ, Флярэнцыя.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Барабан (архітэктура) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|