Перайсьці да зьместу

Мыта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мыта — плата за перавезеныя грузы і праезд асобаў, якая спаганялася ў вызначаных месцах; сёньня гэта проста плата за карыстаньне дарогай, шашой, тунэлем або мостам (напрыклад, платная дарога). Шлягбаўм, месца або будынак, дзе спаганяецца такая плата, таксама называюць зборам.

Слова мыта паходзіць ад прасл. *myto , што зьяўляецца старажытным запазычаннем з ґерманскіх моў: старажытнаням muta («падатак», «пошліна», «мытня»), гоц. mota («мыта»).