Крадзеж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
крадзеж
злачынства супраць уласнасьці
Падкляса адзлачынства, прымаючы Рэдагаваць
Асноватворны дакумэнтThou shalt not steal Рэдагаваць
Вырабляескрадзеная маёмасьць Рэдагаваць
Асноўны рэгулюючы тэкстКрымінальны кодэкс Інданэзіі, Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Крымінальны кодэкс Расійскай Федэрацыі, Крымінальны кодэкс Украіны Рэдагаваць
Практыкуеццазладзей Рэдагаваць
Апрацоўвана, палегчана або кіраванаanti-theft system Рэдагаваць

Крадзе́ж[1][2] — таемнае выкраданьне чужой маёмасьці.

Адносіцца да злачынстваў супраць уласнасьці. Дадатковымі прыкметамі могуць служыць: паўторнасьць, учыненьне паводле папярэдняй змовы групай асобаў ці з пранікненьнем у жытло, памяшканьне або сховішча, з нанясеньнем істотнай шкоды цярпельцу. Да найбольш цяжкіх відаў адносяць учыненьне ў буйным памеры, арганізаванай групай або небясьпечным рэцэдывістам. Караецца папраўчай працай, штрафам або пазбаўленьнем волі, якое пры абцяжарвальных акалічнасьцях можа перасягаць 10 гадоў і прадугледжваць канфіскацыю маёмасьці[3].

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крымінальны кодэкс Беларусі 1999 году ў 205-м артыкуле прадугледжваў за крадзеж пакараньне ў выглядзе грамадзкіх ці папраўчых працаў на тэрмін да 2-х гадоў, а таксама штрафу ці арышту, абмежаваньня або пазбаўленьня волі на тэрмін да 3-х гадоў. За крадзеж, учынены паўторна, групай асобаў ці з пранікненьнем у жытло каралі штрафам, папраўчай працай да 2-х гадоў ці арыштам, абмежаваньнем або пазбаўленьнем волі да 4-х гадоў. За крадзеж у буйным памеры прадугледжвалася абмежаваньне волі ад 2-х да 5 гадоў або пазбаўленьне волі ад 2-х да 7 гадоў. Крадзеж, учынены арганізаванай групай або ў асабліва буйным памеры, прадугледжваў пазбаўленьне волі ад 3-х да 12 гадоў са штрафам. У Крымінальным кодэксе таксама існавалі асобныя артыкулы за крадзеж:

Кодэкс Беларусі аб адміністрацыйных правапарушэньнях 2021 году ў артыкуле 11.1 прадугледжваў штраф ад 2 да 30 базавых велічыняў (БВ), грамадзкую працу або адміністрацыйны арышт за дробны крадзеж маёмасьці і саму спробу такога крадзяжу на суму да 2-х БВ у фізычнай асобы і да 10 БВ — у юрыдычнай. Такі крадзеж мог учыняцца шляхам выкраданьня, махлярства, злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі, прысваеньня або растраты і шляхам выкарыстаньня кампутара[5].

На пачатак 2014 году ў турмах Беларусі знаходзілася 3809 асуджаных за крадзеж, што было найбольшым лікам асуджаных за пэўнае злачынства[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мікола Байкоў, Сьцяпан Некрашэвіч. крадзеж м. — покража, кража // Беларуска-расійскі слоўнік. — факс. выд. — Менск: Народная асьвета, 1993. — ISBN 5-341-00918-5
  2. ^ Мікола Гуткоўскі. кража — крадзеж // Тэрмінолёгія права / рэд. Іван Луцэвіч, Канстанцін Міцкевіч, Язэп Лёсік, Сьцяпан Некрашэвіч, Уладзіслаў Чаржынскі. — Менск: Інбелкульт, 1926. — (Беларуская навуковая тэрміналёгія).
  3. ^ Э.І. Кузьмянкова. Крадзеж // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 442. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  4. ^ А. Лукашэнка. Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь ад 9 ліпеня 1999 г. № 275-З // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 11 кастрычніка 2021 г. Праверана 25 студзеня 2023 г.
  5. ^ А. Лукашэнка. Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях ад 6 студзеня 2021 г. № 91-З // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 6 красавіка 2022 г. Праверана 26 студзеня 2023 г.
  6. ^ Надзея Паўлава. За выраб наркотыкаў у лябараторыі — больш жорсткае пакараньне // Зьвязда : газэта. — 29 сакавіка 2014. — № 58 (27668). — С. 3. — ISSN 1990-763x.