Перайсьці да зьместу

Дэпартамэнт фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэпартамэнт фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусь
Даведка
Дата ўтварэньня14 верасьня 2003 (21 год таму)
Сядзіба220030, Беларусь, г. Менск, вул. К.Маркса, 5
ДырэктарВячаслаў Рэўт
УправаКамітэт дзяржаўнага кантролю
Галоўная ўправаПрэзыдэнт Беларусі

Дэпартамэнт фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусь[1] — служба фінансавае выведкі Беларусі. Была створаная 14 верасьня 2003 году. Служба знаходзіцца ў падпарадкаваньні Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Начальнік службы мае назву дырэктар Дэпартамэнт фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусь.

У 1989 годзе міжнароднаю супольнасьцю была створана Група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываньнем грошай. Яна ў межах сваёй дзейнасьці запісала некаторыя меры па разьвіцьці нацыянальнага заканадаўства і ўмацаваньню міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай галіне. Многія краіны сьвету стварылі спэцыялізаваныя дзяржаўныя структуры, якія займаюцца барацьбою “адмываньня” грошай. Яны атрымалі назву “падразьдзяленьне фінансавае разьведкі”.

Пасьля распаду СССР Рэспубліка Беларусь з самага пачатку прымала дзейны ўдзел у барацьбе зь легалізацыяй злачынных даходаў і фінансаваньнем тэрарызму, а таксама ў прывядзеньні нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасьць з міжнароднымі стандартамі. 19 ліпеня 2000 года прыняты Закон Рэспублікі Беларусь №426-З “Аб мерах па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам”. У ім быў прадугледжаны ўрад, які ажыцьцяўляе дзейнасьць па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці. Урад меў назву орган фiнансавага манiторынгу, якi ствараецца па рашэньню Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Аднак той урад быў заснаваны толькі у 2003 годзе. У адпаведнасьці з Указам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 верасьня 2003 г. № 408 урад быў створаны і ўключаны ў склад Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Урад атрымаў назву — Дэпартамэнт фінансавага маніторынгу.

6 кастрычніка 2004 года Дэпартамэнт фінасавага маніторынгу Беларусі прыняў удзел ва ўстаноўчым зьезьдзе (канфэрэнцыі) ў Расеі, ў г. Масква. Служба фінансавае выведкі стала заснавальнікам і ўвайшла ў склад Эўразыйскае групы па супрацьдзеяньні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаваньню тэрарызму. Дэпартамэнт прадстаўля Беларусь у тае Групе. 30 траўня 2007 года ў рамках 15-га Плянарнага пасяджэньня Групы падразьдзяленьняў фінансавай разведкі “Эгмант” Дэпартамэнту фінансавага маніторынгу быў нададзены статус паўнапраўнага члена гэтай групы.

Беларусь зьяўляецца дзейным удзельнікам міжнародных мерапрыемстваў, накіраваных на абмен вопытам і злучэньню барацьбы з адмываньнем грошаў і фінансаваньнем тэрарызму (паседжаньня Эўразыскае групы, Група распрацоўкі фінансавых мер барацьбы з адмываньнем грошай, Эгмант, МАНІВЭЛ, розныя канфэрэнцыі і сэмінары, навучальныя лекцыі і курсы і інш.).

У 2013 годзе ўпершыню ў г. Менску было праведзена 18-ае Плянарнае пасяджэньне Эўразыйскае групы па супрацьдзеяньні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаваньню тэрарызму. У ім прынялі ўдзел больш за 170 прадстаўнікоў дзяржаў-членаў Эўразыйскае групы па супрацьдзеяньні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаваньню тэрарызму, іншых краін і міжнародных арганізацый. З 2012 па 2014 гг. па выніках удзелу ў конкурсе на лепшую справу Групы Эгмант Дэпартамэнт тройчы атрымаў сэртыфікат за актыўны ўклад.

Фінасавае права Беларусі часта мае зьмены й дапаўненьні. Яны робяцца ў мэтах удасканаленьня заканадаўства, бо яны неабходныя для рэагавання на сучасныя выклікі фінансавае злачыннасьці.

З часу стварэньня Дэпартамэнта многа разоў уносіліся зьмены і дапаўненьні ў заканадаўства краіны ў галіне супрацьдзеяньні легалізацыі злачынных даходаў і фінансаваньню тэрарызму. Напрыклад, 11 сьнежня 2005 г. быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь N 68-З “Аб унясеньні змяненьняў і дапаўненьняў у Закон Рэспублікі Беларусь”Аб мерах па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых незаконным шляхам”, выклаўшы яго ў новай рэдакцыі:”Аб мерах па прадухіленьні легалізацыі даходаў , атрыманых незаконным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці”. 30 чэрвеня 2014 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь “Аб мерах па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці і фінансаваньня распаўсюджваньня зброі масавага паражэньня”. 30 студзеня 2015 года былі ўнесены зьмены і дапаўненьні ва Ўказ Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.09.2003 №408 “Аб стварэньні Дэпартамэнта фінансавага маніторынгу Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь”.

Асноўнымі задачамі Дэпартамента зьяўляюцца[2]:

  • прадухіленьне легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнае дзейнасьці;
  • стварэньне і забеспячэньне функцыянаваньня аўтаматызаванай сыстэмы ўліку, апрацоўкі i аналізу інфармацыі аб фінансавых апэрацыях, якія падлягаюць асабліваму нагляду;
  • удзел у міжнародным супрацоўніцтве па пытаньнях прадухіленьня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам і фінансаваньня тэрарыстычнае дзейнасьці.

Вышэйнапісаныя задачы справуюць рознымі дзеяньнямі Дэпартамэнту[3]:

  • вызначае парадак фарміраваньня аўтаматызаванай сыстэмы ўліку, апрацоўкі i аналізу інфармацыі аб фінансавых апэрацыях, якія падлягаюць асабліваму нагляду;
  • зьбірае і аналізуе веды аб падазроных фінансавых апэрацыях;
  • правярае веды, які паступілі;
  • выяўляе прыкметы, якія сьведчаць аб тым, што фінансавыя апэрацыі зьвязаны зь легалізацыяю даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фінансаваньнем тэрарыстычнае дзейнасьці;
  • прымае ўдзел у падрыхтоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў, у заключэньні і выкананьні міжнародных дагавораў, а ў адпаведных выпадках заключае і выконвае міжнародныя дагаворы міжведамаснага характару па пытаньнях прадухіленьня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнай дзейнасьці;
  • вывучае міжнародны вопыт і практыку процідзеяньня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнае дзейнасьці;
  • прымае ўдзел у распрацоўцы і выкананьні праграм міжнароднага супрацоўніцтва па пытаньнях прадухіленьня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнае дзейнасьці;
  • прымяняе меры адказнасьці да арганізацыяў і фізычных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія парушылі заканадаўства аб прадухiленьнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнае дзейнасьці;
  • выносіць пастановы аб прыпыненьні расходных фінансавых апэрацый пры наяўнасьці дастатковых падстаў, якія сведчаць аб тым, што фінансавыя апэрацыі зьвязаны зь легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, або фiнансаваньнем тэрарыстычнае дзейнасьці, у выпадку, калі гэтыя фінансавыя апэрацыі не прыпынены асобай, якая ажыцьцяўляе фінансавыя апэрацыі;
  • прымае па прыпыненай фiнансавай апэрацыi рашэньні аб накіраваньні адпаведнай інфармацыі і матэрыялаў у службу караньня злачынцаў альбо аб аднаўленьнi прыпыненай фiнансавай апэрацыi, пра што ў пісьмовай форме або ў форме электроннага дакумэнта паведамляе асобе, якая прыпынiла дадзеную апэрацыю;
  • праводзіць праверкі выкананьня асобамі, якія ажыцьцяўляюць фінансавыя апэрацыі, заканадаўства аб прадухiленьнi легалiзацыi даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнае дзейнасьці, у тым ліку праверкі арганізацыі у такіх асоб унутранага кантролю за рэгістрацыяй фінансавых апэрацый, якія падлягаюць асабліваму кантролю;
  • выносіць рашэньні (перадпісаньні, пастановы), якія зьяўляюцца абавязковымі для выкананьня ва ўстаноўлены Дэпартамэнтам час усімі дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі (іх работнікамі) і іншымі фізычнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі;
  • запытвае ў кампетэнтных органаў замежных дзяржаў неабходную інфармацыю ў сфэры прадухіленьня легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваньня тэрарыстычнае дзейнасьці;
  • удзельнічае ў дзейнасці міжнародных арганізацый.

Начальнікі службы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2003 году было амаль дзесяць асоб на пасадзе начальніка Дэпартамэнту:

Імя Гады службы
Анфімаў Леанід Васільевіч 2003 - 2004
Ярашэўскі Валерый Паўлавіч 2004 - 2011
Максіменка Аляксандр Уладзімеравіч 2011 – 2014
Рэўт Вячаслаў Генадзевіч 2014 – ц.ч.

Служба фінансавае выведкі Беларусі мае свае асобныя знакі. 23 ліпеня 2012 года Ўказам Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь “Аб устанаўленьні афіцыйных геральдычных сымбалаў Камітэта дзяржаўнага кантролю” Дэпартамэнту былі прысвоены геральдычныя сымбалі:

  • эмблема
  • сьцяг.