Перайсьці да зьместу

Фламэнгу Рыю-дэ-Жанэйру

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фламэнгу
Поўная назва Clube de Regatas do Flamengo
Заснаваны 1895
Горад Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія
Стадыён Маракана
Умяшчальнасьць: 78 838
Прэзыдэнт Радолфу Ландым[d][1]
Чэмпіянат Сэрыя А
 · 2025 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
flamengo.com.br (парт.) (анг.)

«Фламэ́нгу» (па-партугальску: Clube de Regatas do Flamengo) — бразыльскі футбольны клюб з гораду Рыю-дэ-Жанэйру. Быў заснаваны ў 1895 годзе як вясьлярскі клюб і згуляў свой першы афіцыйны матч у 1912 годзе. Традыцыйнымі для «Фламэнгу» ёсьць чырвона-чорныя паласатыя кашулі зь белымі шортамі, а таксама чырвона-чорныя паласатыя шкарпэткі. Свае хатнія матчы «Фламэнгу», як правіла, праводзіць на стадыёне Маракана, які таксама зьяўляецца нацыянальным стадыёнам зборнай Бразыліі. «Фламэнгу» зарэкамэндаваў сябе як адзін з самых пасьпяховых спартовых клюбаў Бразыліі ў XX стагодзьдзі, атрымаўшы шэраг перамог у Лізе Карыёка, галоўным спаборніцтве штату Рыю-дэ-Жанэйру. Пасьля стварэньня чэмпіянату Бразыліі ў 1959 годзе «Фламэнгу» працягваў пасьпяховыя выступы, ня толькі на ўзроўні штату, але і на нацыянальным узроўні. У 1981, 2019, 2022 і 2025 гадах клюб рабіўся ўладальнікам Кубку Лібэртадорэс, галоўным клюбым першынстве Паўднёвай Амэрыцы. У 1981 годзе «Фламэнгу» стаў уладальнікам Міжкантынэнтальнага кубку, калі з буйным лікам атрымаў перамогу над ангельскім «Лівэрпулам» зь лікам 3:0. Галоўную ролю ў той перамозе згуляў легендарны гулец клюбу Зыку. Прынцыповымі супернікамі клюбу ёсьць іншыя клюбы з Рыю-дэ-Жанэйру, як то «Флумінэнсі», «Батафогу» і «Вашку да Гама».

«Фламэнгу» ёсьць самым папулярным клюбам у Бразыліі, які налічвае больш за 30 мільёнаў прыхільнікаў на 2018 год[2]. Па стане на 2017 год «Фламэнгу» быў самым заможным футбольным клюбам Бразыліі з гадавым прыбыткам у 163,04 млн эўра[3], а ацэначны кошт клюбу складаў больш за 425,21 млн эўра[4].

«Фламэнгу» быў заснаваны 17 лістапада 1895 году групай весьляроў, якія сабраліся ў маёнтку сябра клюбу Нэстара дэ Баруса на пляжы Фламэнгу ў Рыю-дэ-Жанэйру. У канцы XIX стагодзьдзя веславаньне было элітным відам спорту вышэйшай сярэдняй клясы ў рэгіёне, і група спадзявалася ўразіць маладых жанчынаў з найвышэйшага грамадзтва гораду, стварыўшы вясьлярны клюб. Спачатку сябры маглі дазволіць сабе толькі патрыманы човен пад назовам «Фэруза», якую трэба было цалкам перабудаваць, перш чым яе можна было выкарыстоўваць у спаборніцтвах. Каманда дэбютавала 6 кастрычніка 1895 году, калі яны адплылі ад мыса Кажу ў бок пляжу Фламэнгу. Аднак моцны вецер перакуліў човен, і весьляры ледзь не патанулі. Іх выратавала рыбацкая лодка пад назовам «Леал». Пазьней, калі «Фэруза» была на рамонце, яе скралі і больш аніколі не знайшлі. Група ашчадзіла грошы, каб купіць новы човен пад назовам «Этуаль», якую перайменавалі ў «Скіру».

Футбольная каманда «Фламэнгу» ў 1912 годзе.

Футбольная каманда «Фламэнгу» была створаная толькі пасьля таго, як група зь дзесяці незадаволеных сябраў з «Флумінэнсі» аддзялілася ад гэтага клюбу праз спрэчку ў кіраваньні[5]. Гульцы пастанавілі далучыцца да «Фламэнгу», бо капітан каманды Албэрту Боргерт таксама быў весьляром «Фламэнгу». Акрамя таго, стварэньне іншай спартовай сэкцыі ў «Фламэнгу» было пераважнейшым, чым далучэньне да футбольных супернікаў «Батафогу» або цалкам ангельскага клюбу «Пайсанду». Новыя сябры былі залічаныя да таварыства 8 лістапада 1911 году. Прапанова супраць удзелу клюбу ў футбольных турнірах была высунутая на галасаваньне, але была адхіленая, і ў выніку сябры афіцыйна стварылі новую футбольную сэкцыю клюбу 24 сьнежня 1911 году. Новая каманда трэнавалася на пляжы Расэл і паступова здабывала падтрымку мясцовых жыхароў, якія пільна сачылі за трэнавальнымі матчамі. Першы афіцыйны матч быў зладжаны 3 траўня 1912 году і быў адзначаны буйной перамогай зь лікам 16:2. Першы матч «Фламэнгу» супраць «Флумінэнсі», які паклаў пачатак суперніцтву Фла-Флу, адбыўся 7 ліпеня таго ж году. У тым жа годзе «Фламэнгу» заняў другое месца ў чэмпіянаце штату Рыю-дэ-Жанэйру.

Склад каманды ў 1934 годзе.

У 1914 годзе клюб упершыню стаў пераможцам лігі штату, паўтарыўшы вынік праз год. У 1933 годзе каманда выправілася ў свой першы тур па-за межы Бразыліі, згуляўшы матчы ў Мантэвідэо і Буэнас-Айрэсе[6]. 14 траўня таго ж году дружына правяла свой апошні матч у якасьці аматарскай каманды, перамогшы «Рывэр»[7], пасьля чаго клюб набыў прафэсійны статус. Мясцовы рэклямнік Жузэ Бастус Падыльля быў абраны прэзыдэнтам клюбу ў 1934 годзе і працаваў на гэтай пасадзе да 1937 году. За ягоны час клюб значна павялічыў сваю папулярнасьць як у Рыю-дэ-Жанэйру, гэтак і ва ўсёй Бразыліі. У 1937 годзе «Фламэнгу» пагадзіў вугорскага трэнэра Ізыдара Кюршнэра, які ўвёў у Бразылію сыстэму гульні WM ды іншыя эўрапейскія інавацыі, як то трэнаваньні безь мяча і больш абарончы ды кантраляваны стыль гульні. Папулярнасьць «Фламэнгу» між іншым вырасла падчас Другой сусьветнай вайны, калі хаўрусьнікі Бразыліі, ЗША, усталявалі дзьве магутныя антэны ў Натале і Бэлене на поўначы Бразыліі дзеля перахопу варожых радыёсыгналаў[8]. Яны таксама дазволілі жыхарам паўночных і паўночна-ўсходніх рэгіёнаў прымаць радыётрансьляцыі футбольных матчаў. Ключавым гульцом той каманды быў Зызыньню, які лічыцца першым «ідалам» клюбу.

Сэзон 1981 году стаў знакавым у гісторыі «Фламэнгу»[9]. Футбалісты пракрочылі праз паўфінал групавога этапу Кубка Лібэртадорэс, атрымаўшы чатыры перамогі ў чатырох матчах[10]. У фінале яны сустрэліся з чылійскім клюбам «Кабрэлёа», які таксама быў дэбютантам турніру. У першым фінале на Маракане бразыльцы перамаглі зь лікам 2:1 дзякуючы двум галам Зыку. На наступным тыдні на Нацыянальным стадыёне ў Сант’яга госьці зазналі паразу зь лікам 1:0, прапусьціўшы гол з штрафнога ўдару[11][12][12]. Пры роўнай колькасьці галоў трэці матч быў згуляны на нэўтральнай пляцоўцы на стадыёне Сэнтэнарыё ў Мантэвідэо[12]. Зыку правёў два галы ў першым тайме, забясьпечыўшы перамогу ў гульні і тутыл сваёй камандзе.

Адная з галоўных зорак клюбу ўсіх часоў — Зыку.
1980, 1982, 1983, 1992, 2009, 2019, 2020, 2025
1990, 2006, 2013, 2022, 2024
2020, 2021, 2025
1914, 1915, 1920, 1921, 1925, 1927, 1939, 1942, 1943, 1944,
1953, 1954, 1955, 1963, 1965, 1972, 1974, 1978, 1979 (адмысловы), 1979,
1981, 1986, 1991, 1996, 1999, 2000, 2001, 2004, 2007, 2008,
2009, 2011, 2014, 2017, 2019, 2020, 2021, 2024, 2025
  • Турнір Рыю-Сан-Паўлу: 1
1961
1981, 2019, 2022, 2025
1981
2020
1999
Актуальны на 23 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Агустын Росі Edit this on Wikidata 1995
2 Сьцяг Уругваю Аб Гільерма Варэля Edit this on Wikidata 1993
3 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Ортыс Edit this on Wikidata 1996
4 Сьцяг Бразыліі Аб Леў Пэрэйра Edit this on Wikidata 1996
5 Сьцяг Чылі ПА Эрык Пульгар Edit this on Wikidata 1994
6 Сьцяг Бразыліі Аб Айртан Лукас 1997
7 Сьцяг Бразыліі Нап Луіс Араужу Edit this on Wikidata 1996
8 Сьцяг Гішпаніі ПА Сауль Ньігес 1994
9 Сьцяг Бразыліі Нап Пэдру Edit this on Wikidata 1997
10 Сьцяг Уругваю ПА Джорджыян Дэ Араскаэта 1994
11 Сьцяг Бразыліі Нап Эвэртан Саарэс Edit this on Wikidata 1996
13 Сьцяг Бразыліі Аб Данілу 1991
15 Сьцяг Калюмбіі ПА Хорхэ Караскаль Edit this on Wikidata 1998
16 Сьцяг Бразыліі Нап Самуэл Ліну Edit this on Wikidata 1999
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
18 Сьцяг Уругваю ПА Нікаляс дэ ля Крус Edit this on Wikidata 1997
19 Сьцяг Эквадору Нап Гансалё Плята Edit this on Wikidata 2000
20 Сьцяг Бразыліі ПА Лукас Пакета 1997
21 Сьцяг Італіі ПА Жаржыньню 1991
22 Сьцяг Бразыліі Аб Эмэрсан Edit this on Wikidata 1999
26 Сьцяг Бразыліі Аб Алекс Сандру 1991
27 Сьцяг Бразыліі Нап Бруну Энрыке Edit this on Wikidata 1990
42 Сьцяг Бразыліі Бр Эндру Вэнтура Edit this on Wikidata 2001
44 Сьцяг Бразыліі Аб Вітан Edit this on Wikidata 2000
49 Сьцяг Бразыліі Бр Дыёгу Алвэс 2004
52 Сьцяг Бразыліі ПА Эвэртан Араужу Edit this on Wikidata 2003
61 Сьцяг Бразыліі Аб Жуан Віктар 2007
64 Сьцяг Бразыліі Нап Волес Ян Edit this on Wikidata 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]