Перайсьці да зьместу

Гран-пры ЗША

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-пры ЗША
Траса Амэрык
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 52
Першая гонка 1908
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (6)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Італіі Фэрары (10)
Траса
Працягласьць кола 5513 км
Працягласьць гонкі 308405 км
Колькасьць колаў 56
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі

Гран-пры́ ЗША (па-ангельску: United States Grand Prix) — аўтагоначнае спаборніцтва, заснаванае ў 1908 року пад назвай Амэрыка́нскае Гран-пры (анг. American Grand Prize). З 1959 року ўвайшло ў каляндар чэмпіянату сьвету ў Формуле-1. За ўвесь час гонкі праводзіліся ў 10 розных месцах, апошнім часам на трасе Амэрык каля Остыну (штат Тэхас).

Натхніўшыся эўрапейскімі гоначнымі спаборніцтвамі, Ўільям Кісам Вандэрбільт II вырашыў зладзіць падобныя і ў ЗША. Першы Кубак Вандэрбільта адбыўся ў 1904 року; аднак у 1907 ён быў скасаваны праз гібель гледачоў. Праз год спаборніцтвы ўзнавіліся, аднак Амэрыканская аўтамабільная асацыяцыя не пагадзілася з правіламі, ухваленымі Міжнароднай асацыяцыяй прызнаных аўтамабільных клюбаў(d) (МАПАК). Тады канкурэнтная арганізацыя Аўтамабільны клюб Амэрыкі(d) заснавала Амэрыканскае гран-пры паводле міжнародных правілаў. Права правесьці першае спаборніцтва атрымаў Саванскі аўтамабільны клюб з Джорджыі. Гонку, у якой бралі ўдзел 14 эўрапейскіх і 6 амэрыканскіх спаборнікаў, у зацятай барацьбе выйграў Люі Вагнэр з каманды «Фіят».

Нягледзячы на посьпех Саванны, у 1909 року гонку вырашылі перанесьці на Лонг-Айлэнд, дзе адбываўся і кубак Вандэрбільта. Аднак Гран-пры ў выніку не адбыўся. А ў 1910 року зноў трагічна скончыўся кубак Вандэрбільта, таму і Амэрыканскае гран-пры скасавалі. Тады Саванскі аўтамабільны клюб запрасіў гонку да сябе, аднак большасьць эўрапейскіх камандаў не пасьпелі ўзяць у ёй удзелу. Гэтым разам перамог гоначнік ЗША Дэйвід Брус-Браўн з каманды «Бэнц».

У 1911 року была вырашана пакінуць Гран-пры ЗША ў Саваньне, куды перанесьлі і кубак Вандэрбільта. Нягледзячы на папулярнасьць гонак, траса была нізкаякаснай, у выніку чаго падчас трэніроўкі загінуў Джэй МакНэй. Тады ў 1912 року права зладзіць спаборніцтвы атрымала места Мілўокі ў Вісконсіне. І тут падчас трэніроўкі загінуў Дэйвід Брус-Браўн, а на апошнім коле гонкі Ральф ДэПальма атрымаў сур’ёзную траўму ў сутыкненьні з Калебам Брэгам. Пасьля гэтага ў Мілўокі гонак ня ладзілі.

У 1913 року Лонг-Айлэнд не здабыў права прыняць гонку ў сябе, а Саванна ня здолела забясьпечыць годнага прызу. У ЗША здабылі папулярнасьць гонкі па драўляным коле(d), таму дарожную гонку скасавалі. Праз год і Гран-пры, і кубак Вандэрбільта прыняла траса Санта-Моніка ля Лос-Анджэлесу (Каліфорнія). У 1915 гонку перанесьлі ў Сан-Францыска. З пачатку I сусьветнай вайны ў ёй засталіся пераважна кіроўцы і аўтамабілі з ЗША.

У 1916 року Гран-пры вярнулася на Санта-Моніку і стала этапам Нацыянальнага чэмпіянату Амэрыканскай аўтамабільнай асацыяцыі(d). Але гэта было апошняе Амэрыканскае Гран-пры: цікавасьць спала праз адсутнасьць эўрапейскіх спаборнікаў і разьвіцьцё колцавых гонак. У 1923—1930 паводле правілаў Гран-пры адбываліся гонкі Індыянапалісу-500, таму хто-кольвек таксама лічыць іх Амэрыканскімі Гран-пры. У 1930—1936 роках пераможцам Індыянапалісу ўручалі трафэй Гран-пры, пасьля чаго яго замяніў сучасны прыз(d). У 1950—1960 Індыянапаліс-500 уваходзіў у каляндар чэмпіянату сьвету(d).

У 1957 року ў Рывэрсайдзе была адкрытая новая гонкавая траса(d), дзе адным зь першых адбылося спаборніцтва Клюбу спартовых аўтамабіляў Амэрыкі(d). Праз год спаборніцтва стала называцца «Гран-пры ЗША». У 1959 року на трасе ў Сэбрынгу(d) адбылася гонка паводле формульных правілаў, названая «II Гран-пры ЗША». Гэта быў фінальны этап сэзону Формулы-1, прызначаны на 12 сьнежня. Ад папярэдняй гонкі ў Монцы мінулі 3 месяцы. Пераможцам упершыню стаў новазэляндзец Брус Макларэн на «Купэры» — наймаладзейшы на той час пераможца Гран-пры. Нягледзячы на тое, што Гран-пры ЗША стала вырашальнай для чэмпіёнства, асаблівага посьпеху яна ня мела з прычыны аддаленасьці ад Эўропы і ледзьве акупілася арганізатарам. Гоначнікі Брыгз Канінгэм(d) і Чарльз Морган(d) нават аддалі на прызы ўласныя грошы, каб ня зганьбіць краіну.

На 1960 рок Гран-пры ЗША перанесьлі ў Рывэрсайд. Аднак і тут асаблівага посьпеху яно ня мела з прычыны слабой рэклямы і канкурэнцыі з Гран-пры „Таймз“(d). Канінгэм і Моран зноўку аплочвалі прызы з уласнай кішэні.

У 1961 року гонку перанесьлі на трасу Ўоткінс-Глен(d) ў азёрным рэгіёне(d) Нью-Ёрку. Траса раней ужо прымала гонкі Формулы Лібрэ і канфігурацыяй вельмі паходзіла на брытанскую Брэндз Гэч. Тут нарэшце гонка здабыла папулярнасьць. Гран-пры ЗША ладзілася на Ўоткінс-Глене 20 гадоў — даўжэй, чым на якой-кольвек іншай трасе. Паколькі гонка заўсёды ішла апошняй ці перадапошняй у сэзоне, нярэдка яна ўжо нічога не вырашала ў чэмпіянаце; але арганізатары прываблівалі вялікімі прызавымі грашыма.

У 1971 была значная зьмененая канфігурацыя трасы, у выніку чаго яна стала даўжэйшай амаль на 2 км. Гонка ўскладнілася, але тым самым стала яшчэ прывабнейшай для спартоўцаў і камандаў. Француз Франсуа Сэвэр(d), які здабыў тут сваю адзіную перамогу за «Тырэл», зарабіў рэкордную для Формулы-1 суму 267 тыс. $ ЗША.

У 1972 року ў Гран-пры ЗША ўзялі ўдзел ажно 30 гоначнікаў. Эмэрсан Фітыпальдзі, які ўжо заваяваў чэмпіёнства ў папярэдняй італьянскай гонцы, саступіў перамогу ў гонцы абодвум «Тырэлам» Джэкі Ст’юарта і Франсуа Сэвэра. Праз год Сэвэр загінуў у часе кваліфікацыі. Ягоны сябар і сукаманднік Ст’юарт, які заваяваў сваё трэцяе чэмпіёнства дзьве гонкі таму, плянаваў пасьля Гран-пры ЗША, якое стала б для яго сотым, скончыць кар’еру. Аднак пасьля трагедыі яны з Кенам Тырэлам вырашылі зьняць каманду з чэмпіянату ўвогуле, аддаўшы перамогу ў Кубку канструктараў «Лотасу». У гонцы перамог швэдзкі пілёт «Лотасу» Роні Пэтэрсан.

Да Гран-пры 1974 року Эмэрсан Фітыпальдзі і швайцарац Клэй Рэгацоні падышлі з аднолькавай колькасьцю пунктаў. Рэгацоні на «Фэрары» ня здолеў трапіць у заліковую зону, таму Фітыпальдзі, фінішаваўшы пятым, стаў чэмпіёнам ужо другі раз. Падчас гонкі загінуў аўстрыец Гельмут Койніг з «Сэртысу».

У наступным сэзоне на трасе дадалі адну шыкану, каб зрабіць яе павольнейшай. Да канца 1970-х стан трасы згоршыўся. У 1978 Міжнародная фэдэрацыя аўтамабільнага спорту запатрабавала ад арганізатараў зрабіць захады бясьпекі, бо нярэдка гледачы падчас прагляду спальвалі рэчы, а ў 1974 нават спалілі аўтамабілі і аўтобус. У 1980 нават плянавалі скасаваць гонку, аднак пасьля абяцаньня арганізатараў за зіму палепшыць умовы яе правялі. Але яна стала апошнім Гран-пры, зладжаным у Ўоткінс-Глене.

У 1976 року ў Лонг-Бічы (Каліфорнія) нароўні з Гран-пры ў Ўоткінс-Глене адбылася яшчэ адна гонка пад назовам Гран-пры ЗША-Захад. Пасьля заняпаду Ўоткінс-Глену пэўны час ладзіліся Гран-пры на вулічных трасах у Дэтройце, Даласе і на паркоўцы ў Ляс-Вэгасе. Найдаўжэйшым зь іх стала дэтройцкае (1982—1988); пасьля ягонага сканчэньня Формула-1 пераехала ў пустыню Санора ў Фініксе (Арызона), і гэты этап зноўку атрымаў назву Гран-пры ЗША. Вулічная траса ў Фініксе ня мела папулярнасьці ў кіроўцаў і гледачоў з прычыны нізкахуткасных паваротаў пад 90°, дзе абгоны былі немагчымыя. Першая гонка 1989 року адбылася ў найсьпякотнейшым месяцы Фініксу — чэрвені; у дзень гонкі тэмпэратура паветра склала 38 °C, квіткі распрадаліся ня цалкам. Пасьля гэтага гонку перанесьлі на сакавік, і два наступныя гады яна адкрывала сэзон. З 1992 гонку скасавалі, і Гран-пры ЗША ня ладзілася яшчэ 9 гадоў.

Гонка вярнулася ў 2000 року, гэтым разам на Індыянапаліс (Індыяна). Яе наведалі 225 000 гледачоў — адзін з найвышэйшых паказьнікаў у гісторыі. Першыя чатыры гады гонка ў Індыянапалісе адбывалася ў верасьні, але з сэзону-2004 яе перанесьлі на канец чэрвеня, бліжэй да Індыянапалісу-500 і Гран-пры Канады.

У 2005 року праз праблемы з шынамі кампаніі Michelin сем камандаў зьняліся з гонкі; удзел узялі толькі тры (6 аўтамабіляў) на шынах Bridgestone. Усе ўдзельнікі атрымалі пункты. Апошнім пераможцам Гран-пры ў Індыянапалісе 2007 року стаў Льюіс Гэмілтан. Праз год арганізатары ня здолелі дамовіцца наконт даты правядзеньня, і надалей вырашылі не прымаць гонку ў Індыянапалісе зь фінансавых прычынаў.

У 2010 року права прымаць спаборніцтва ў сябе з 2012 атрымаў Остын (Тэхас). Дзеля гэтага была збудаваная новая Траса Амэрык. Поўл заваяваў дзейны чэмпіён Сэбастыян Фэтэль, але першым пераможцам у Остыне зноўку стаў Льюіс Гэмілтан. Гонка 2016 року стала для трасы Амэрык самай пасьпяховай: яе наведалі амаль 270 тысячаў гледачоў, прывабленых канцэртаў поп-сьпявачкі Тэйлар Сўіфт, добрым надвор’ем, а найперш чэмпіёнскай гонкай між Гэмілтанам і Ніка Росбэргам.

Гонка 2020 року была скасаваная з прычыны пандэміі кананавіруснай інфэкцыі.

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Рок Гоначнік Канструктар Месца Справаздача
1908 Сьцяг Францыі Люі Вагнэр Фіят Саванна Справаздача
1909 Ня ладзілася
1910 Сьцяг ЗША Дэйвід Брус-Браўн Бэнц Саванна Справаздача
1911 Сьцяг ЗША Дэйвід Брус-Браўн Фіят Справаздача
1912 Сьцяг ЗША Калеб Брэг Фіят Мілўокі Справаздача
1913 Ня ладзілася
1914 Сьцяг ЗША Эдзі Пулэн Мэрсэр Санта-Моніка Справаздача
1915 Вялікабрытанія Дарыё Рэста Пэжо Сан-Францыска Справаздача
1916 Сьцяг ЗША Гаўдзі Ўілкакс
Сьцяг ЗША Джоні Эйткен
Пэжо Санта-Моніка Справаздача
1917

1957
Ня ладзілася
1958 Сьцяг ЗША Чак Дэй Скараб-Шэўрале Рывэрсайд Справаздача
1959 Сьцяг Новай Зэляндыі Брус Макларэн Купэр-Клаймакс Сэбрынг Справаздача
1960 Сьцяг Вялікабрытаніі Стэрлінг Мос Лотас-Клаймакс Рывэрсайд Справаздача
1961 Сьцяг Вялікабрытаніі Інэс Айрлэнд Лотас-Клаймакс Ўоткінс-Глен Справаздача
1962 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Клаймакс Справаздача
1963 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл БРМ Справаздача
1964 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл БРМ Справаздача
1965 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл БРМ Справаздача
1966 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-БРМ Справаздача
1967 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Форд Справаздача
1968 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Матра-Форд Справаздача
1969 Сьцяг Аўстрыі Ехэн Рынт Лотас-Форд Справаздача
1970 Сьцяг Бразыліі Эмэрсан Фітыпальдзі Лотас-Форд Справаздача
1971 Сьцяг Францыі Франсуа Сэвэр Тырэл-Форд Справаздача
1972 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд Справаздача
1973 Сьцяг Швэцыі Роні Пэтэрсан Лотас-Форд Справаздача
1974 Сьцяг Аргентыны Карляс Ройтэман Брэбгэм-Форд Справаздача
1975 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Фэрары Справаздача
1976 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэймз Гант Макларэн-Форд Справаздача
1977 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэймз Гант Макларэн-Форд Справаздача
1978 Сьцяг Аргентыны Карляс Ройтэман Фэрары Справаздача
1979 Сьцяг Канады Жыль Вільнёў Фэрары Справаздача
1980 Сьцяг Аўстраліі Алан Джонз Ўільямз-Форд Справаздача
1981

1988
Ня ладзілася
1989 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-Хонда Фінікс Справаздача
1990 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Справаздача
1991 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Справаздача
1992
-
1999
Ня ладзілася
2000 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Індыянапаліс Справаздача
2001 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2002 Сьцяг Бразыліі Рубэнс Барыкела Фэрары Справаздача
2003 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2004 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2005 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2006 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2007 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2008

2011
Ня ладзілася
2012 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Макларэн-Мэрсэдэс Остын Справаздача
2013 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Справаздача
2014 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2015 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2016 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2017 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2018 Сьцяг Фінляндыі Кімі Рэйкёнэн Фэрары Справаздача
2019 Сьцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Мэрсэдэс Справаздача
2020 Ня ладзілася з прычыны пандэміі COVID-19
2021 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Остын Справаздача
2022 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Рэд Бул Справаздача
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
Крыніцы:[1][2]
  1. ^ United States GP. ChicaneF1. Праверана 19 September 2021 г. Архіўная копія ад August 7, 2021 г.
  2. ^  Higham, Peter The Guinness Guide to International Motor Racing. — London, England: Motorbooks International, 1995. — P. 446-447. — ISBN 978-0-7603-0152-4