Перайсьці да зьместу

Гран-пры Аўстрыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-пры Аўстрыі
Рэд Бул Рынг
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 42
Першая гонка 1963
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн (4)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Італіі Фэрары (7)
Траса
Працягласьць кола 4,318 км
Працягласьць гонкі 306,452 км
Колькасьць колаў 71
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі

Гран-пры́ А́ўстрыі (па-нямецку: Großer Preis von Österreich) — гонкавае спаборніцтва пад эгідай Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыі, а з 2014 року — гонка Формулы-1.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першую гонку па-за залікам 1963 року ў Цэльтвэгу за 70 км ад Грацу выйграў аўстраліец Джэк Брэбэм. З наступнага сэзону гонка ўвайшла ў каляндар Формулы-1; што праўда, якая аказалася надта небясьпечнай з вузкімі каляінамі ды няроўная, таму ўсяго праз год яе выдалілі з календара да пабудовы новай трасы. У 1965 тут адбылася гонка «200 міляў Цэльтвэгу», праз год пераўтвораная ў этап чэмпіянату сьвету спартовых аўтамабіляў «1000 км Цэльтвэгу». З 1969 року гонка перанесеная ў суседні Шпільбэрг на трасу Аўстрыярынг, а з наступнага стала этапам чэмпіянату Формулы-1.

У 1975 гонка мела назву Гран-пры Эўропы. На жаль, яна была азмрочаная аварыяй амэрыканца Марка Донаг’ю падчас трэніроўкі, які пазьней сканаў ад траўмаў. Сама гонка была адкладзеная на 1 гадзіну 15 хвілінаў праз залеву, і ў такіх умовах адзіную сваю перамогу ў кар’еры здабыў Віторыё Брамбільля, пры гэтым сам разьбіўшы нос машыны ўжо пасьля перасячэньня фінішнай рысы.

Гоначнікі ўпадабалі Аўстрыярынг за ягоную хуткасьць нават у паваротах. Аднак з павелічэньнем агульнай хуткасьці балідаў гэта стала хутчэй праблемай. Гонку 1987 року перазапускалі двойчы пасьля аварый на стартавым адцінку. Да таго ж яна перастала адпавядаць стандартам бясьпекі ФІА. На дзесяць гадоў правядзеньне Гран-пры Аўстрыі спынілася.

З 1997 гонка ўзнавілася на абноўленым Аўстрыярынгу, які цяпер атрымаў паводле галоўнага спонсара назву А1-Рынг, альбо паводле месца правядзеньня — Шпільбэрг. Хуткія працяглыя павароты былі замененыя, каб зьменшыць хуткасьць. У 2002 року гонка «праславілася» эпізодам, калі каманда «Фэрары» загадала Рубэнсу Барыкела аддаць перамогу Міхаэлю Шумахэру. Гонка на А1-Рынгу ладзілася да 2003 року.

Новыя ўласьнікі трасы — Red Bull GmbH — дабіліся аднаўленьня Гран-пры з 2014 року, дзе яно і праходзіць дагэтуль, толькі траса называецца ўжо Рэд Бул Рынг.

Пераможцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аэрадром Цэльтвэг, выкарыстоўваны ў 1963—1968
Арыгінальны Аўстрыярынг, выкарыстоўваны ў 1969—1976
Аўстрыярынг з шыканай, выкарыстоўваны ў 1977—1987

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Рок Гоначнік Канструктар Траса Справаздача
1963 Сьцяг Аўстраліі Джэк Брэбэм Брэбэм-Клаймакс Цэльтвэг Справаздача
1964 Сьцяг Італіі Лярэнца Бандыні Фэрары Цэльтвэг Справаздача
1965 Сьцяг Аўстрыі Ёхэн Рынт Фэрары Цэльтвэг Справаздача
1966 Сьцяг Нямеччыны Гергард Мітэр
Сьцяг Нямеччыны Ганс Герман
Поршэ Справаздача
1967 Сьцяг Аўстраліі Пол Гокінс Форд Справаздача
1968 Сьцяг Швайцарыі Ёзэф Зыфэрт Поршэ Справаздача
1969 Сьцяг Швайцарыі Ёзэф Зыфэрт
Сьцяг Нямеччыны Курт Арэнс
Поршэ Аўстрыярынг Справаздача
1970 Сьцяг Бэльгіі Жакі Ікс Фэрары Аўстрыярынг Справаздача
1971 Сьцяг Швайцарыі Ёзэф Зыфэрт БРМ Справаздача
1972 Сьцяг Бразыліі Эмэрсан Фітыпальдзі Лотас-Форд Справаздача
1973 Сьцяг Швэцыі Роні Пэтэрсан Лотас-Форд Справаздача
1974 Сьцяг Аргентыны Карляс Ройтэман Брэбэм-Форд Справаздача
1975 Сьцяг Італіі Віторыё Брамбільля Марч-Форд Справаздача
1976 Сьцяг Вялікабрытаніі Джон Ўотсан Пэнске-Форд Справаздача
1977 Сьцяг Аўстраліі Алан Джонз Шэдаў-Форд Справаздача
1978 Сьцяг Швэцыі Роні Пэтэрсан Лотас-Форд Справаздача
1979 Сьцяг Аўстраліі Алан Джонз Ўільямз-Форд Справаздача
1980 Сьцяг Францыі Жан-П’ер Жабуі Рэно Справаздача
1981 Сьцяг Францыі Жак Ляфіт Ліж’е-Матра Справаздача
1982 Сьцяг Італіі Эльё дэ Анджэліс Лотас-Форд Справаздача
1983 Сьцяг Францыі Ален Прост Рэно Справаздача
1984 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Макларэн-ТАГ Справаздача
1985 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-ТАГ Справаздача
1986 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-ТАГ Справаздача
1987 Сьцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Хонда Справаздача
1988
-
1996
Ня ладзілася з прычыны небясьпекі Аўстрыярынгу
1997 Сьцяг Канады Жак Вільнёў Ўільямз-Рэно А1-Рынг Справаздача
1998 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
1999 Сьцяг Вялікабрытаніі Эдзі Ірвайн Фэрары Справаздача
2000 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2001 Сьцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Култгард Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2002 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2003 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2004
-
2013
Ня ладзілася
2014 Сьцяг Нямеччыны Ніка Росбэрг Мэрсэдэс Рэд Бул Рынг Справаздача
2015 Сьцяг Нямеччыны Ніка Росбэрг Мэрсэдэс Справаздача
2016 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2017 Сьцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Мэрсэдэс Справаздача
2018 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-ТАГ Гоер Справаздача
2019 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-Хонда Справаздача
2020 Сьцяг Фінляндыі Вальтэры Ботас Мэрсэдэс Справаздача
2021 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-Хонда Справаздача
2022 Сьцяг Манака Шарль Леклер Фэрары Справаздача
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул Рэйсінг-Хонда Справаздача
Крыніцы:[1][2][3]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Austrian GP. ChicaneF1. Архіўная копія ад 10 December 2021 г.
  2. ^ Grand Prix winners 1894–2019 Forix. Autosport. Архіўная копія ад 17 August 2017 г.
  3. ^  Higham, Peter The Guinness Guide to International Motor Racing. — London, England: Motorbooks International, 1995. — P. 350. — ISBN 978-0-7603-0152-4

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]