Жыль Вільнёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жыль Вільнёў
Gilles Villeneuve
Villeneuve at Imola, 1979
Нарадзіўся Joseph Gilles Henri Villeneuve
18 студзеня 1950(1950-01-18)[1][2]
Памёр 8 траўня 1982(1982-05-08)[1][2] (32 гады)
Кар’ера ў Формуле-1
Грамадзянства
Гады дзейнасьці 19771982
Каманды Макларэн, Фэрары
Рухавікі Ford Cosworth, Ferrari
Удзелаў 68 (67 стартаў)[3]
Чэмпіёнстваў 0
Перамогаў 6
П’едэсталаў 13
Пунктаў 101 (107)[a]
Стартавых лідэрстваў 2
Найхутчэйшых колаў 8
Першая гонка Гран-пры Вялікабрытаніі 1977 году
Першая перамога Гран-пры Канады 1978 году
Апошняя перамога Гран-пры Гішпаніі 1981 году
Апошняя гонка Гран-пры Бэльгіі 1982 году
Узнагароды
Подпіс
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вільнёў (неадназначнасьць).

Жазэф Жыль Анры Вільнёў (па-француску: Joseph Gilles Henri Villeneuve; 18 студзеня 1950 — 8 траўня 1982) — канадзкі гоначнік Формулы-1, які шэсьць сэзонаў выступаў за каманду Фэрары.

Прафэсійную кар’еру пачаў у гонках на сьнегаходах у родным Квэбэку. Пасьля гэтага перайшоў у Формулу Атлянтык, дзе перамог у чэмпіянатах ЗША і Канады 1976 року, а ў 1977 далучыўся да каманды Формулы-1 Макларэн. У гэтым жа сэзоне ён перайшоў у Фэрары, выступіў у двух апошніх гран-пры і застаўся ў італьянскай камандзе да сваёй сьмерці. За гэты час заваяваў шэсьць Гран-пры, а ў 1979 стаў другім па выніках чэмпіянату пасьля свайго паплечніка Джодзі Шэктэра.

Падчас кваліфікацыі Гран-пры Бэльгіі 1982 году на хуткасьці 230 км/г сутыкнуўся з аўтамабілем Ёхена Маса і пазьней памёр з прычыны траўмаў.

Ягоны сын Жак Вільнёў таксама стаў гоначнікам Формулы-1, першым і адзіным канадцам, хто заваяваў тытул чэмпіёна сьвету.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Усутыч да 1990 ня ўсе здабытыя гоначнікам балы улічваліся ў чэмпіянаце (глядзіце пра гэта ў сыстэме налічэньня пунктаў у Формуле-1). Лік бяз дужак - улічаныя ў чэмпіянатах пункты; у дужках - фактычна заваяваныя[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Gilles Villeneuve // GeneaStar
  2. ^ а б Gilles Villeneuve // Roglo — 1997.
  3. ^ Gilles entered 68 races but only started 67. Grand Prix Racing (June 9, 2006). Праверана 9 ліпеня 2006 г. Архіўная копія ад 2 ліпеня 2007 г.
  4. ^ Mattijs Diepraam (18 студзеня 2019) World Championship points systems 8W Праверана 5 лістапада 2020 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шаблён:Прэмія Лаянэла Конэкера