Перайсьці да зьместу

Гран-пры Гішпаніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-пры Гішпаніі
Барсэлёна-Каталюнья
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 64
Першая гонка 1913
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахер
Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан (6)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Італіі Фэрары (12)
Траса
Працягласьць кола 4,657 км
Працягласьць гонкі 307,236 км
Колькасьць колаў 66
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола
Вонкавыя спасылкі
circuitcat.com/en/ (анг.)​ (гішп.)​ (кат.)​ (фр.)

Гран-пры Гішпа́ніі (па-гішпанску: Gran Premio de España, па-каталянску: Gran Premi d’Espanya) — гонка Формулы-1 на трасе Барсэлёна-Каталюнья ў Гішпаніі. Адна з найстарэйшых гонак у аўтамабільным спорце, якая ладзіцца з 1913 року. У 1927 стала адным з этапаў Сусьветнага чэмпіянату вытворцаў, з 1935 — чэмпіянату Эўропы, з 1951 — Формулы-1.

Упершыню гонка, якую можна лічыць першым Гран-пры Гішпаніі, адбылася ў 1913 року. Адбылася яны не паводле цяперашняй колцавай схемы, а проста на 300-кілямэтровым адцінку дарогі між Гўадарамай і Вальядалідам. Першым пераможцам стаў Карляс дэ Саляманка(d) на Ролс-Ройсе. Празь цікавасьць да аўтагонак вырашылі збудаваць сталую трасу каля Сыджэсу, першае Гран-пры на якой адбылося ў 1923 року. Аднак пасьля гэтага зь фінансавых праблемаў давялося шукаць іншую трасу.

У 1926 року Гран-пры Гішпаніі перамясьцілася на кола ў Лясартэ пад Більбао. Гонка 1927 року увайшла ў каляндар Сусьветнага чэмпіянату вытворцаў Міжнароднай асацыяцыі прызнаных аўтамабільных клюбаў, аднак усяго на адзін сэзон. Гонкі 1928—1929 рокаў прайшлі паводле правілаў для спартовых аўтамабіляў, а наступныя тры гады давялося прапусьціць празь фінансавыя ды палітычныя праблемы. Адроджанае ў 1933 Гран-пры праз тры гады зноўку зьнікла, гэтым разам праз Грамадзянскую вайну.

Толькі ў 1951 року, ужо з утварэньнем формульных гонак, правядзеньне Гран-пры Гішпаніі ўзнавілася на вулічнай трасе ў Барсэлёне. Першым пераможцам таго году стаў аргентынец Хуан Мануэль Фанхіё на Альфа Рамэо. Ізноўку правядзеньне гонкі ў два наступныя гады спынілася празь фінансавыя праблемы. У 1954 року брытанец Майк Готарн на Фэрары спыніў дамінацыю Мэрсэдэсаў, а ўжо праз год гонка зноўку была скасаваная пасьля страшэннай катастрофы на 24 гадзінах Ле-Ману, пасьля якой былі скасаваныя ня толькі гішпанская, але і мноства іншых гонак. Болей на вуліцы Пэдральбэс побач з ходнікамі гонкі ніколі ня ладзілі.

У 1960-х Гішпанія збудавала новую гоначную трасу на поўнач ад Мадрыду — Хараму, а таксама пасіліла меры бясьпекі на вулічнай трасе Мантжуік у Барсэлёне. Першая гонка на Хараме адбылася ў 1967 року, а з 1968 яна ўвайшла ў каляндар Формулы-1. Было вырашана, што Харама будзе прымаць Гран-пры ў цотныя гады, а хутчэйшая траса Мантжуік — у няцотныя. У 1975 на апошняй здарылася трагедыя. Яшчэ падчас трэніравальных заездаў высьветлілася, што агароджы ўздоўж вуліцаў слаба замацаваныя, і кіроўцы адмовіліся ўдзельнічаць у гонцы. Арганізатары, аднак, прыгразілі, што не аддадуць баліды, калі гонка не адбудзецца. Каманды і кіроўцы былі вымушаныя саступіць, аднак Эмэрсан Фітыпальдзі ўсё адно скончыў удзел, праехаўшы адно кола. А на 26-м коле аўтамабіль Рольфа Штомэльна вылецеў з трасы праз агароджу, забіўшы пяцёх гледачоў. Гонка была спыненая на 30-м коле, за яе былі налічаныя толькі палову ад звычайных пунктаў.

З наступнага году Гран-пры Гішпаніі на стала замацавалася ў Хараме. У 1980 року літаральна наконадні гоначнага ўік-энду прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі спартовых аўтамабіляў зьнянацку выключыў Гран-пры Гішпаніі з заліку чэмпіянату; тады ўсе заводзкія каманды (Альфа-Рамэо, Рэно, Фэрары) адмовіліся ўдзельнічаць у гонцы. Дзякуючы гэтаму штрайку пераможцам стаў Алан Джонс зь «Ўільямсу».

У 1982 року арганізатары аддалі перавагу правядзеньню гольфавага спаборніцтва, таму на чатыры гады правядзеньне Гран-пры зноўку спынілася. У 1985 року мэр Хэрэсу з мэтай разьвіцьця турызму заклаў у сваім мястэчку новую гоначную трасу, якая была гатовая ўжо да наступнага году. Першае Гран-пры ў Хэрэсе адзначылася зацятай барацьбой Айртана Сэны з Найджэлам Мэнсэлам, дзе пераможцу Сэну аддзялілі ад другога месца толькі 0,014 сэкунды. Мэнсэл узяў рэванш праз год. Апошні раз гонка ў Хэрэсе адбылася ў 1990 року (хоць пазьней ён двойчы прымаў эўрапейскія Гран-пры). Падчас трэнавальнага заезду у аварыю трапіў гоначнік Лотасу Мартын Донэлі, які пасьля гэтага скончыў выступы ў Формуле.

З 1991 року Гран-пры Гішпаніі пераехала на новую трасу ў Мамэлё каля Барсэлёны, дзе і ладзіцца дагэтуль бесьперапынна. Нават у пандэмійны 2020 рок гонка ня была скасаваная, толькі перанесеная на пазьнейшы тэрмін.

Толькі два гішпанцы выйгравалі Гран-пры Гішпаніі: Карляс дэ Саляманка ў 1913 ды Фэрнанда Алёнса ў 2006 і 2013 роках. Яшчэ двойчы перамагалі гішпанамоўныя гоначнікі: Хуан Мануэль Фанхіё (1951) ды Пастар Мальданада (2012).

Хэрэс, выкарыстоўваўся ў 1986—1990
Харама, выкарыстоўвалася ў 1967—1968, 1970, 1972, 1974, 1976—1981
Мантжуік, чаргаваўся з Харамай у 1969, 1971, 1973, 1975
Пэдральбэс, выкарыстоўваўся ў 1951 і 1954
Лясартэ, выкарыстоўвалася ў 1926—1930, 1933—1935
Сыджэс-Тэрамар, выкарыстоўвалася ў 1923
Гўадарама, выкарыстоўвалася ў 1913
Мапа ўсіх трасаў, дзе ладзіліся Гран-пры Гішпаніі

Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Жоўтае тло азначае, што гонка ўваходзіла ў даваенны чэмпіянат Эўропы.
Зялёнае тло азначае, што гонка ўваходзіла ў даваенны Сусьветны чэмпіянат вытворцаў.

Рок Гоначнік Канструктар Месца Справаздача
1913 Сьцяг Гішпаніі Карляс дэ Саляманка Ролс-Ройс Гўадарама Справаздача *
1914

1922
Ня ладзілася
1923 Сьцяг Францыі Альбэр Дыво Санбім Сыджэс-Тэрамар Справаздача
1924

1925
Ня ладзілася
1926 Сьцяг Італіі Барталямэа Канстантыні Бугаці Лясартэ Справаздача
1927 Сьцяг Францыі Рабэр Бэнуаст Дэляж Лясартэ Справаздача
1928 Сьцяг Манака Люі Шырон Бугаці Лясартэ Справаздача *
1929 Сьцяг Францыі Люі Рыгаль(d)[1][2] Альфа-Рамэо Справаздача *
1930 Сьцяг Італіі Акільле Варцы Мазэраці Справаздача
1931

1932
Ня ладзілася
1933 Сьцяг Манака Люі Шырон Альфа-Рамэо Лясартэ Справаздача
1934 Сьцяг Італіі Люіджы Фаджолі Мэрсэдэс-Бэнц Справаздача
1935 Сьцяг Нямеччыны Рудольф Карачыёла Мэрсэдэс-Бэнц Лясартэ Справаздача
1936

1950
Ня ладзілася
1951 Сьцяг Аргентыны Хуан Мануэль Фанхіё Альфа-Рамэо Пэдральбэс Справаздача
1952

1953
Ня ладзілася
1954 Сьцяг Вялікабрытаніі Майк Готарн Фэрары Пэдральбэс Справаздача
1955

1966
Ня ладзілася
1967 Сьцяг Вялікабрытаніі Джым Кларк Лотас-Козўарт Харама Справаздача
1968 Сьцяг Вялікабрытаніі Грэм Гіл Лотас-Форд Харама Справаздача
1969 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Матра-Форд Мантжуік Справаздача
1970 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Марч-Форд Харама Справаздача
1971 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэкі Ст’юарт Тырэл-Форд Мантжуік Справаздача
1972 Сьцяг Бразыліі Эмэрсан Фітыпальдзі Лотас-Форд Харама Справаздача
1973 Сьцяг Бразыліі Эмэрсан Фітыпальдзі Лотас-Форд Мантжуік Справаздача
1974 Сьцяг Аўстрыі Нікі Ляўда Фэрары Харама Справаздача
1975 Сьцяг Нямеччыны Ёхэн Мас Макларэн-Форд Мантжуік Справаздача
1976 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэймз Гант Макларэн-Форд Харама Справаздача
1977 Сьцяг ЗША Марыё Андрэці Лотас-Форд Справаздача
1978 Сьцяг ЗША Марыё Андрэці Лотас-Форд Справаздача
1979 Сьцяг Францыі Патрык Дэпае Ліж’е-Форд Справаздача
1980 Сьцяг Аўстраліі Алан Джонз Ўільямз-Форд Харама Справаздача
1981 Сьцяг Канады Жыль Вільнёў Фэрары Харама Справаздача
1982

1985
Ня ладзілася
1986 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Лотас-Рэно Хэрэс Справаздача
1987 Сьцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Хонда Справаздача
1988 Сьцяг Францыі Ален Прост Макларэн-Хонда Справаздача
1989 Сьцяг Бразыліі Айртан Сэна Макларэн-Хонда Справаздача
1990 Сьцяг Францыі Ален Прост Фэрары Справаздача
1991 Сьцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Рэно Каталюнья Справаздача
1992 Сьцяг Вялікабрытаніі Найджэл Мэнсэл Ўільямз-Рэно Справаздача
1993 Сьцяг Францыі Ален Прост Ўільямз-Рэно Справаздача
1994 Сьцяг Вялікабрытаніі Дэйман Гіл Ўільямз-Рэно Справаздача
1995 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Бэнэтан-Рэно Справаздача
1996 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
1997 Сьцяг Канады Жак Вільнёў Ўільямз-Рэно Справаздача
1998 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
1999 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2000 Сьцяг Фінляндыі Міка Хякінэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2001 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2002 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2003 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2004 Сьцяг Нямеччыны Міхаэль Шумахэр Фэрары Справаздача
2005 Сьцяг Фінляндыі Кімі Райканэн Макларэн-Мэрсэдэс Справаздача
2006 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Рэно Справаздача
2007 Сьцяг Бразыліі Фэліпэ Маса Фэрары Справаздача
2008 Сьцяг Фінляндыі Кімі Райканэн Фэрары Справаздача
2009 Сьцяг Вялікабрытаніі Джэнсан Батан Brawn-Мэрсэдэс Справаздача
2010 Сьцяг Аўстраліі Марк Ўэбэр Рэд Бул-Рэно Справаздача
2011 Сьцяг Нямеччыны Сэбастыян Фэтэль Рэд Бул-Рэно Справаздача
2012 Сьцяг Вэнэсуэлы Пастар Мальданада Ўільямз-Рэно Справаздача
2013 Сьцяг Гішпаніі Фэрнанда Алёнса Фэрары Справаздача
2014 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2015 Сьцяг Нямеччыны Ніка Розбэрг Мэрсэдэс Справаздача
2016 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-ТАГ Гоер Справаздача
2017 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2018 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2019 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2020 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2021 Сьцяг Вялікабрытаніі Льюіс Гэмілтан Мэрсэдэс Справаздача
2022 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Рэд Бул Справаздача
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Хонда Справаздача
Крыніцы:[3][4][5]

* Гонка спартовых аўтамабіляў
† Афіцыйна названая Гран-пры КАКГ

  1. ^ Cómo se desarrolló el GP de España 1929 (гішп.) Mundo Deportivo Архіўная копія ад 25 December 2021 г.
  2. ^ Rigal, sobre Alfa Romeo, fue el ganador de la carrera (гішп.) Mundo Deportivo Архіўная копія ад 25 December 2021 г.
  3. ^ Spanish GP. ChicaneF1. Архіўная копія ад 9 December 2021 г.
  4. ^ Grand Prix winners 1894–2019 Forix. Autosport. Архіўная копія ад 17 August 2017 г.
  5. ^  Higham, Peter The Guinness Guide to International Motor Racing. — London, England: Motorbooks International, 1995. — P. 435. — ISBN 978-0-7603-0152-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]