Гран-пры Кітаю
| Шанхай | |
| Гісторыя | |
|---|---|
| Праведзеныя гонкі | 16 |
| Першая гонка | 2004 |
| Лідэр (гоначнік) | |
| Лідэр (канструктар) | |
| Траса | |
| Працягласьць кола | 5,451 км |
| Працягласьць гонкі | 305,066 км |
| Колькасьць колаў | 56 |
| Сэзон 2019 году | |
| Поўл-пазыцыя |
|
| Подыюм |
|
| Найхутчэйшае кола |
|
| Вонкавыя спасылкі | |
Гран-пры Кіта́ю (па-кітайску: 中国大奖赛, па-ангельску: Chinese Grand Prix) — гонка Формулы-1 на трасе Шанхай у Кітаі. Праводзіцца з чэмпіянату сьвету 2004 году па цяперашні час (зь перапынкамі ў 2019—2023 роках).
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Кітайскі ўрад намагаўся дабіцца правядзеньня хатняга этапу Гран-пры Формулы-1 з пачатку 1990-х рокаў. У 1996 року з гэтай мэтай была збудаваная траса ў Чжухаі (правінцыя Гуандун); аднак яна не прайшла выпрабаваньні на адпаведнасьць стандартам Міжнароднай аўтамабільнай фэдэрацыі.
У 2002 року было ўзгодненае правядзеньне Гран-пры Кітаю на трасе ў Шанхаі. Першая гонка адбылася тут 26 верасьня 2004 року, першым пераможцам стаў гоначнік Фэрары Рубэнс Барыкела. Праз год Гран-пры Кітаю было апошнім у календары чэмпіянату, і тут ужо каранаваны чэмпіён Фэрнанда Алёнса заваяваў для сваёй каманды яшчэ і Кубак канструктараў. У 2006 року Гран-пры Кітаю стала апошняй перамогай у Формуле-1 для Міхаэля Шумахэра. У 2019 траса ў Шанхаі прыняла 1000-ы этап Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Гонка ў 2020 року, заплянаваная на 19 красавіка, была адкладзеная, а пазьней і скасаваная з прычыны пандэміі каранавірусу, і ўжо не аднаўлялася з тае пары да 2024 року.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Chinese GP. ChicaneF1. Праверана 3 September 2021 г. Архіўная копія ад 25 August 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Траса Шанхаю (анг.)