Перайсьці да зьместу

Гран-пры Лас-Вэгасу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гран-пры Лас-Вэгасу
Лас-Вэгас
Гісторыя
Праведзеныя гонкі 1
Лідэр (гоначнік) Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн (1)
Лідэр (канструктар) Сьцяг Аўстрыі Рэд Бул (1)
Траса
Працягласьць кола 6,201 км
Працягласьць гонкі 309,958 км
Колькасьць колаў 50
Сэзон 2023 году
Поўл-пазыцыя
Подыюм
Найхутчэйшае кола

Гран-пры́ Лас-Вэ́гасу (па-ангельску: Las Vegas Grand Prix) — этап чэмпіянату сьвету ў колцавых аўтагонках Формулы-1, які ладзіцца з 2023 року ў Парадайзе (Нэвада, Злучаныя Штаты Амэрыкі).

Першае Гран-пры адбылося 18 лістапада 2023 на вулічнай трасе вакол Лас-Вэгас-Стрып. У календары стала трэцім Гран-пры ў ЗША пасьля Маямі і ўласна ЗША. Упершыню з 1982 року ў адным сэзоне тры гонкі Формулы-1 адбыліся ў ЗША.

Трасу распрацоўваў сын Германа Тыльке Карстэн і ягоная кампанія Tilke GmbH. Формула-1 жа выкупіла частку тэрыторыі дзеля разьмяшчэньня месцаў для камандаў.

На трасе працягласьцю 6201 м знаходзяцца 17 паваротаў. Шлях праходзіць паўз некалькі самых знакамітых казіно Лас-Вэгасу.

Рок Гоначнік Канструктар Справаздача
2023 Сьцяг Нідэрляндаў Макс Вэрстапэн Рэд Бул-Honda RBPT Справаздача
Крыніца:[1]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]