Гран-пры Японіі
Судзука | |
![]() | |
![]() | |
Гісторыя | |
---|---|
Праведзеныя гонкі | 48 |
Першая гонка | 1963 |
Лідэр (гоначнік) | ![]() |
Лідэр (канструктар) | ![]() |
Траса | |
Працягласьць кола | 5,807 км |
Працягласьць гонкі | 307,471 км |
Колькасьць колаў | 53 |
Сэзон 2023 году | |
Поўл-пазыцыя |
|
Подыюм |
|
Найхутчэйшае кола | |
Вонкавыя спасылкі | |
Гран-пры́ Япо́ніі (па-японску: 日本グランプリ — Ніхон-гуранпуры) — гонка Формулы-1 у Японіі, якое ладзіцца з 1976 року. Доўгі час (да 1999 року) было адзіным Гран-пры ў Азіі.
Першыя два Гран-пры (1976—1977) адбыліся на хуткаснай трасе Фудзі, пасьля чаго Японія зьнікла з раскладу, вярнуўшыся ў 1987 року ўжо на новую трасу ў Судзуцы. Дадаткова ў 1994—1995 роках у Японіі ладзіліся Гран-пры Ціхага акіяну на трасе ў Акаяме. У 2007 року Гран-пры Японіі вярнулася на трасу Фудзі, але з 2009 зноўку ладзіцца на Судзуцы.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гонкі спартовых аўтамабіляў(d) Гран-пры Японіі на трасе ў Судзуцы ўпершыню адбыліся у траўні 1963 року. З 1965 Гран-пры перанесенае на Фудзі. Акрамя спартовых аўтамабіляў, тут адбываліся таксама гонкі Формулы-2 і Кан-Ам(d). У 1974 з трасы выдалілі небясьпечны паварот Даіці, дзе ня раз адбываліся катастрофы.
У 1976 року ўпершыню на трасе Фудзі правялі Гран-пры Формулы-1. У наступным годзе пасьля сутыкненьня Жыля Вільнёва з Роні Пэтэрсанам загінулі двое гледачоў. Пасьля гэтага Фудзі доўга не выкарыстоўвалася для гонак, ды і Гран-пры Японіі было скасаванае.
У 1987 Формула-1 вярнулася ў Японію на перабудаваную трасу ў Судзуцы. Гэта адзіная траса ў календары формульных гонак, якая мае канфігурацыю «восемкі»; вылучаецца таксама хуткасьцю і патрабавальнасьцю да кіраваньня.
У тыя часы Гран-пры Японіі ладзілася напрыканцы сэзону, у верасьні-кастрычніку, таму ў 1987—1991 роках рэгулярна станавілася вырашальнай для чэмпіёнства гонкай. Толькі ў 1992 гэтая заканамернасьць перарвалася, бо Найджэл Мэнсэл ужо забясьпечыў сабе перамогу раней. Адгэтуль чэмпіёнства вырашалася ў Японіі яшчэ некалькі разоў.
З 2007 року Гран-пры Японіі перанесьлі на трасу Фудзі, дзе яна прайшла два гады запар. Плянавалася, што з 2009 року трасы будуць мяняцца між Судзукай і Фудзі, аднак з прычыны эканамічнага крызісу кампанія «Таёта», якая валодала апошняй трасай, адмовілася далей прымаць гонкі. З тае пары гонкі Формулы-1 ладзяцца на трасе Судзука, якая належыць «Хондзе».
У 2014 року на гонкавым тыдні на Судзуку наваліўся тайфун «Фанфон(d)», аднак гонка ня была адкладзеная. На 45-м коле гоначнік «Заўбэру» Адрыян Сутыль вылецеў з трасы ў павароце «Данлап», і ў той час, калі ягоны аўтамабіль звозіў кран, гоначнік «Марусі» Жуль Б’янкі ў тым жа павароце ўляцеў у кран. Пасьля гэтага гонку спынілі, Б’янкі трапіў у кому і празь дзевяць месяцаў памёр ад траўмаў. Дзеля гэтага ў трасу ўнесьлі зьмены, палепшыўшы водаадвод у Данлапе.
У 2020 року Гран-пры Японіі ня ладзілася з прычыны пандэміі каранавірусу.
З 2024 року Гран-пры Японіі перанесенае з традыцыйных верасьнёўскіх-кастрычніцкіх датаў на красавік, паміж Гран-пры Аўстраліі і Кітаю.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ружовае тло азначае, што гонка не ўваходзіць у каляндар Чэмпіянату сьвету Формулы-1.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Japanese GP (анг.) ChicaneF1 Праверана 2 красавіка 2024 г. Архіўная копія ад 23 кастрычніка 2023 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гран-пры Японіі на бачыне трасы Судзукі (анг.) (яп.) (кіт. (Тайвань))