Перайсьці да зьместу

Льюіс Гэмілтан

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Льюіс Гэмілтан
Нарадзіўся 7 студзеня 1985(1985-01-07)[1][2][3][…] (39 гадоў)
Грамадзянства
Каманда МакЛарэн і Мэрсэдэс[d]
Удзелаў 310[8] і 310[8]
Перамогаў 103[8]
П’едэсталаў 191[8]
Пунктаў 4405,5[8]
Стартавых лідэрстваў 103[8]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
lewishamilton.com (анг.)

Сэр Лью́іс Карл Дэ́йвідсан Гэ́мілтан (па-ангельску: Lewis Carl Davidson Hamilton; нар. 7 студзеня 1985) — брытанскі аўтагоначнік Формулы-1 за каманду Мэрсэдэс. Рэкордны сяміразовы чэмпіён Формулы-1 (як і Міхаэль Шумахэр), рэкардсмэн паводле колькасьці перамог у Гран-пры, поўл-пазыцыяў ды подыюмаў.

Удзельнічаў у моладзевай праграме каманды Макларэн з 1998 року, адкуль у 2007 трапіў у Формулу-1, дзе стаў першым чорным гоначнікам. У дэбютным сэзоне ўсталяваў некалькі рэкордаў і саступіў чэмпіёну Кімі Райкёнэну адзін пункт у выніковым заліку. Праз год заваяваў першы чэмпіёнскі тытул, здолеўшы абагнаць суперніка на апошнім коле апошняга Гран-пры ў Бразыліі, і стаў наймаладзейшым на той час чэмпіёнам Формулы-1. У 2013 перайшоў у Мэрсэдэс.

Прыняцьце новага рэглямэнту на сэзон 2014 року паспрыяла камандзе і асабіста Льюісу Гэмілтану, які да 2021 року здолеў заваяваць яшчэ 6 тытулаў (2014, 2015, 2017, 2018, 2019, 2020, 2021). У 2021 ён перасягнуў адзнаку ў 100 перамог у Гран-пры і поўл-пазыцыяў.

Па-за гонкамі Льюіс Гэмілтан падтрымлівае барацьбу з расізмам і прасоўвае разнастайнасьць у аўтаспорце. У 2020 року ўключаны ў сьпіс 100 найбольш уплывовых людзей паводле часопісу Time. У 2021 року пасьвечаны ў рыцары-бакаляўры.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]