Гран-пры Штырыі
| Рэд Бул Рынг | |
| Гісторыя | |
|---|---|
| Праведзеныя гонкі | 2 |
| Першая гонка | 2020 |
| Апошняя гонка | 2021 |
| Лідэр (гоначнік) | |
| Лідэр (канструктар) | |
| Траса | |
| Працягласьць кола | 4,318 км |
| Працягласьць гонкі | 306,452 км |
| Колькасьць колаў | 71 |
| Сэзон 2021 году | |
| Поўл-пазыцыя |
|
| Подыюм |
|
| Найхутчэйшае кола |
|
Гран-пры Штырыі (па-нямецку: Großer Preis der Steiermark) — гонка Формулы-1 на трасе Рэд Бул Рынг у Штырыі (Аўстрыя). Зьявілася ў 2020 року, каб павялічыць колькасьць гонак у сэзоне, сапсаваным каранавіруснай інфэкцыяй. Праіснавала два гады.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз пандэмію Ковід-19 у 2020 року быў скасаваны шэраг заплянаваных гонак. Тады было вырашана ўвесьці аднаразовае Гран-пры Штырыі ды яшчэ некалькі іншых. Яно прайшло на Рэд Бул Рынгу, падобна як і Гран-пры Аўстрыі таго году. Поўл-пазыцыю заняў, а пасьля і перамог у гонцы Льюіс Гэмілтан з «Мэрсэдэсу».
У наступным сэзоне Гран-пры Штырыі вырашылі паўтарыць замест Гран-пры Турэччыны, якое адклалі праз пандэмію. Гэтым разам і поўл, і гонку выйграў Макс Вэрстапэн з «Рэд Бул Рэйсінг».
Больш Гран-пры Штырыі ня ладзіцца.
Пераможцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Рок | Гоначнік | Канструктар | Справаздача |
|---|---|---|---|
| 2020 | Мэрсэдэс | Справаздача | |
| 2021 | Рэд Бул Рэйсінг-Хонда | Справаздача | |
| Крыніцы:[1][2] | |||